МІНСК, 17 вер — Sputnik. Былы галоўны трэнер зборнай Расіі па хакеі Алег Знарок можа ўзначаліць мінскае "Дынама", піша belarushoсkey.com.
Чуткі аб сыходзе цяперашняга настаўніка "зуброў" Гордзі Дуайера з'явіліся на мінулым тыдні, перад першым хатнім матчам мінчан у КХЛ. Тады СМІ пісалі, што канадскі спецыяліст можа пакінуць каманду, калі яна не зможа набраць ачкоў у гульні супраць "Ёкерыта" (1:4). Затым "бела-сінія" выйгралі ў маскоўскага "Спартака" (3:1) і прайгралі "Сочы" (1:3).
Зараз "Дынама-Мінск" пасля шасці гульняў з двума набранымі баламі займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі. Каманду па-ранейшаму ўзначальвае Дуайер.
Змяніць канадца гатовы Знарок, які ў цяперашні час знаходзіцца без працы. Нагадаем, ён сумяшчаў працу ў зборнай Расіі і СКА. Але ў гэтым годзе прыняў рашэнне сысці з пасадаў.
Разам з тым у прэс-службе мінчан сцвярджаюць, што дадзеная інфармацыя не мае пад сабой ніякай падставы.
Знарок выйграў тры Кубкі Гагарына (два з маскоўскім "Дынама" і адзін са СКА), Чэмпіянат свету-2014 і Алімпіяду-2018 са зборнай Расіі.
Мінскае "Дынама" заўтра пачынае сваю чарговую выязную серыю. Першы матч — супраць яраслаўскага "Лакаматыва".