Фота

Раса, сонца, павуцінкі: падборка цёплых фота восеньскай раніцы

Падпісацца
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як трымціць павуцінне ў промнях апошняга восеньскага сонца. Сапраўдная паэзія!
Бабіна лета, ахутанае бясконцымі павуцінкамі-кроснамі, не аднойчы натхняла беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў і музыкантаў на творчасць. Не застаўся ў баку і фатограф Альфрэд Мікус, які днямі патрапіў на раку Іслач каля вёскі Кіявец за Ракавам і паспеў літаральна схапіць за руку адыходзячае сонца. На фота — нічога залішняга, толькі сапраўднае хараство беларускай прыроды.
Каб сагрэцца і адчуць цёплы подых мінулага лета, прапануем паглядзець фотастужку Sputnik. Фотаздымкі мяккай празрыстай раніцы дапамогуць справіцца з восеньскім сумам і кунегай.
© Sputnik / Альфрэд МікусФотаздымкі мяккай празрыстай раніцы дапамогуць справіцца з восеньскім сумам і нудой.
Фотаздымкі мяккай празрыстай раніцы дапамогуць справіцца з восеньскім сумам і нудой. - Sputnik Беларусь
1/11
Фотаздымкі мяккай празрыстай раніцы дапамогуць справіцца з восеньскім сумам і нудой.
© Sputnik / Альфрэд МікусБабіна лета, ахутанае бясконцымі павуцінкамі-кроснамі, не аднойчы натхняла творчых людзей.
Бабіна лета, ахутанае бясконцымі павуцінкамі-кроснамі, не аднойчы натхняла творчых людзей. - Sputnik Беларусь
2/11
Бабіна лета, ахутанае бясконцымі павуцінкамі-кроснамі, не аднойчы натхняла творчых людзей.
© Sputnik / Альфрэд Мікус"На ніцях белай павуціны прыносяць восень павучкі", - пісаў у адным са сваіх вершаў Якуб Колас.
На ніцях белай павуціны прыносяць восень павучкі, - пісаў у адным са сваіх вершаў Якуб Колас. - Sputnik Беларусь
3/11
"На ніцях белай павуціны прыносяць восень павучкі", - пісаў у адным са сваіх вершаў Якуб Колас.
© Sputnik / Альфрэд Мікус"Залатыя павуцінкі ткуцца ў шоўк чырвоны", - пісаў беларускі пясняр у другім сваім вершы.
Залатыя павуцінкі ткуцца ў шоўк чырвоны, - пісаў беларускі пясняр у другім сваім вершы. - Sputnik Беларусь
4/11
"Залатыя павуцінкі ткуцца ў шоўк чырвоны", - пісаў беларускі пясняр у другім сваім вершы.
© Sputnik / Альфрэд МікусАгністая, бліскучая, вясёлкавая, залатая, мяккая, срабрыстая, танюткая, трапяткая, золкая, ліпкая і цягучая - так пісалі аб восеньскай павуцінцы беларускія творцы.
Агністая, бліскучая, вясёлкавая, залатая, мяккая, срабрыстая, танюткая, трапяткая, золкая, ліпкая і цягучая - так пісалі аб восеньскай павуцінцы беларускія творцы. - Sputnik Беларусь
5/11
Агністая, бліскучая, вясёлкавая, залатая, мяккая, срабрыстая, танюткая, трапяткая, золкая, ліпкая і цягучая - так пісалі аб восеньскай павуцінцы беларускія творцы.
© Sputnik / Альфрэд МікусПрыгожая восеньская раніца - сапраўдная паэзія!
Прыгожая восеньская раніца - сапраўдная паэзія! - Sputnik Беларусь
6/11
Прыгожая восеньская раніца - сапраўдная паэзія!
© Sputnik / Альфрэд МікусУ народзе казалі, што, калі на бабіна лета шмат павуціння, варта чакаць яснай восені і халоднай зімы.
У народзе казалі, што, калі на бабіна лета шмат павуціння, варта чакаць яснай восені і халоднай зімы. - Sputnik Беларусь
7/11
У народзе казалі, што, калі на бабіна лета шмат павуціння, варта чакаць яснай восені і халоднай зімы.
© Sputnik / Альфрэд МікусМяркуючы па гэтай прыкмеце, менавіта такое надвор’е і чакае беларусаў у гэтым годзе.
Мяркуючы па гэтай прыкмеце, менавіта такое надвор’е і чакае беларусаў у гэтым годзе. - Sputnik Беларусь
8/11
Мяркуючы па гэтай прыкмеце, менавіта такое надвор’е і чакае беларусаў у гэтым годзе.
© Sputnik / Альфрэд МікусНазва "бабіна лета" паходзіць ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна "бабская" работа на агародзе і ў полі: збіралі гародніну, капалі бульбу, мялі і трапалі лён і каноплі.
Назва бабіна лета паходзіць ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна бабская работа на агародзе і ў полі: збіралі гародніну, капалі бульбу, мялі і трапалі лён і каноплі. - Sputnik Беларусь
9/11
Назва "бабіна лета" паходзіць ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна "бабская" работа на агародзе і ў полі: збіралі гародніну, капалі бульбу, мялі і трапалі лён і каноплі.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ некаторых раёнах бабіным летам называлі тыдзень перад Пакровамі, калі варажылі на "шчаслівую бабулю".
У некаторых раёнах бабіным летам называлі тыдзень перад Пакровамі, калі варажылі на шчаслівую бабулю. - Sputnik Беларусь
10/11
У некаторых раёнах бабіным летам называлі тыдзень перад Пакровамі, калі варажылі на "шчаслівую бабулю".
© Sputnik / Альфрэд МікусСхапіць бабіна лета за руку паспеў фатограф Альфрэд Мікус.
Схапіць бабіна лета за руку паспеў фатограф Альфрэд Мікус. - Sputnik Беларусь
11/11
Схапіць бабіна лета за руку паспеў фатограф Альфрэд Мікус.
Стужка навiн
0