ВІЦЕБСК, 25 вер — Sputnik. Віцебск далучыцца да некалькіх сотняў гарадоў свету, жыхары якіх змогуць прагаласаваць за адну з дзевяці карцін, прадстаўленых на Манхэтэнскі фестываль кароткаметражных фільмаў, і абраць лепшага выканаўцу галоўнай ролі.
Слоган кінафестывалю кароткаметражных фільмаў — "Адзін тыдзень. Адзін свет. Адзін фестываль", паколькі, па задумцы стваральнікаў, на некалькі дзён любы жыхар зямнога шара можа стаць сябрам журы і выбраць тую кароткаметражку, якая прыйшлася яму па душы.
"Кожны, хто прыйдзе на паказ, можа зрабіць свой выбар і далучыцца да 350 краін і больш чым 100 тысяч гледачоў, якія ўдзельнічаюць у інтэрактыўным галасаванні", — распавяла дырэктар Віцебскага кінатэатра "Мір" Таццяна Екамасава.
У гэтым годзе ў конкурсе прымаюць удзел дзевяць фільмаў, знятых у розных краінах і розных жанрах.
Гледачы атрымаюць бланкі, на якіх змогуць прагаласаваць за лепшы фільм і лепшага акцёра. Вынікі галасавання ў гарадах будуць перададзеныя ў аргкамітэт фестывалю. Вынікі конкурсу абвесцяць 8 кастрычніка на цырымоніі ў Нью-Ёрку, а затым апублікуюць у інтэрнэце.
Паказ фільмаў XXI Манхэтэнскага кінафестывалю кароткаметражнага кіно пройдзе ў Віцебску з 4 па 7 кастрычніка.