МІНСК, 27 вер — Sputnik. Мастацкім кіраўніком Вялікага тэатра Беларусі прызначаны народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў, адпаведную інфармацыю Sputnik пацвердзіў міністр культуры Юрый Бондар.
Выдатны беларускі балетмайстар Валянцін Елізар'еў узначальваў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь больш за 30 гадоў, аднак пакінуў свой пост у 2009 годзе.
Напярэдадні ў СМІ з'явілася інфармацыя аб вяртанні Елізар'ева ў Вялікі тэатр — ён зойме пасаду мастацкага кіраўніка. Пацвердзіў для Sputnik гэтую інфармацыю і кіраўнік Мінкульта.
"Мы спадзяемся, што гэтае рашэнне паспрыяе адраджэнню нацыянальнай балетнага мастацтва", — распавёў Sputnik Бондар.
Народны артыст СССР, Елізар'еў стварыў знакавыя для беларускага і сусветнага балета спектаклі. За балет "Страсці (Рагнеда)" у 1996-м ён быў уганараваны прэміяй Benois de la Danse, адной з самых прэстыжных сусветных узнагарод у тэатральным мастацтве.