Лукашэнка запрасіў Дадона ў Мінск на асвячэнне Храма Усіх Святых

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Малдовы Ігар Дадон
Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік Малдовы таксама даў высокую ацэнку фестывалю малдаўскага віна, які нядаўна прайшоў у Мінску.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў малдаўскаму калегу Ігару Дадону паўдзельнічаць у асвячэнні пышнага Храма-помніка Усіх Святых у Мінску 14 кастрычніка, аб гэтым прэзідэнт Малдовы паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

In vino: у Мінску прайшоў Дзень малдаўскага віна - Sputnik Беларусь
Відэа
In vino: у Мінску прайшоў Дзень малдаўскага віна

"На палях" саміта СНД, які праходзіць у Душанбэ, правёў рабочую сустрэчу з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. Абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку", — распавёў Ігар Дадон.

Ён таксама адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў з задавальненнем канстатавалі, што тавараабарот паміж Беларуссю і Малдовай павялічваецца.

Таксама лідар Малдовы згадаў фестываль малдаўскага віна, які правялі ў Мінску гэтым летам па яго ініцыятыве і пад патранажам Лукашэнкі.

"Далі высокую ацэнку фестывалю малдаўскага віна, які праводзіцца другі год запар", — адзначыў ён.

Па словах Дадона, беларускі лідар таксама запрасіў яго наведаць сталіцу 14 кастрычніка.

"Аляксандр Рыгоравіч запрасіў мяне наведаць Мінск 14 кастрычніка і прыняць удзел у асвячэнні пышнага Храма-помніка Усіх Святых. Яго настаяцелем з'яўляецца айцец Фёдар, адзін з самых мудрых святароў Беларусі", — падзяліўся прэзідэнт і дадаў, што ў мінулым годзе настаяцель пабываў у Малдове па запрашэнні кіраўніка дзяржавы.

Нагадаем, што саміт краін-удзельніц СНД праходзіць у сталіцы Таджыкістана. У раках саміту праходзяць пасяджэнні ў вузкім і пашыраным саставах, а таксама двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў.

Стужка навiн
0