Фота

На Багач усяго багата: як у Вязынцы развіталіся з летам

Падпісацца
Як святкавалі Багач у Вязынцы, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Багач — гэта заключнае свята збору ўраджаю. У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння працы на полі. Гэта свята называецца так таму, што лічыцца: да гэтага часу ў добрых гаспадароў усяго багата — і жыта, і гародніны.

Багач - Sputnik Беларусь
"Прыйшоў Багач – кідай рагач…": завяршаем гаспадарчую працу і назіраем за надвор’ем

Багач супадае з царкоўным святам Малая Прачыстая — раством Прасвятой Багародзіцы.

У гэты дзень вяскоўцы рабілі Багач, які ўяўляў сабой лубок з зернем, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Кожны чалавек павінен быў прынесці па жменьцы зерня новага ўраджаю для Багача.

Лубок з зернем і запаленай свечкай праносілі па вёсцы, а потым ставілі пад абразамі на покуці ў хаце лепшых у вёсцы гаспадароў.

Усё гэта рабілася, каб наступны ўраджай быў добры, дамашнія жывёлы пладзіліся, а ў сям'і быў лад.

Таксама на Багач ладзілі кірмаш, гулялі ў гульні, спявалі песні і танчылі.

Глядзіце ў фотастужцы, як сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства 30 верасня адсвяткавалі Багач у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна на тэрыторыі Музея Янкі Купалы.

© Sputnik / Альфрэд МікусАпошнія каласкі на полі збіраюць у сноп і абыходзяць з ім вёску.
Апошнія каласкі на полі збіраюць у сноп і абыходзяць з ім вёску. - Sputnik Беларусь
1/14
Апошнія каласкі на полі збіраюць у сноп і абыходзяць з ім вёску.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння працы на полі.
У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння працы на полі. - Sputnik Беларусь
2/14
У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння працы на полі.
© Sputnik / Альфрэд МікусКожны чалавек павінен быў прынесці па жменьцы зерня новага ўраджаю для Багача.
Кожны чалавек павінен быў прынесці па жменьцы зерня новага ўраджаю для Багача. - Sputnik Беларусь
3/14
Кожны чалавек павінен быў прынесці па жменьцы зерня новага ўраджаю для Багача.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ зерне ставілася і запальвалася свечка.
У зерне ставілася і запальвалася свечка. - Sputnik Беларусь
4/14
У зерне ставілася і запальвалася свечка.
© Sputnik / Альфрэд МікусГэта свята называецца так таму, што лічыцца: да гэтага часу ў добрых гаспадароў усяго багата - і жыта, і гародніны.
Гэта свята называецца так таму, што лічыцца: да гэтага часу ў добрых гаспадароў усяго багата - і жыта, і гародніны. - Sputnik Беларусь
5/14
Гэта свята называецца так таму, што лічыцца: да гэтага часу ў добрых гаспадароў усяго багата - і жыта, і гародніны.
© Sputnik / Альфрэд МікусХлеб, які пеклі з зерня новага ўраджаю, вельмі смачна есці з мёдам.
Хлеб, які пеклі з зерня новага ўраджаю, вельмі смачна есці з мёдам. - Sputnik Беларусь
6/14
Хлеб, які пеклі з зерня новага ўраджаю, вельмі смачна есці з мёдам.
© Sputnik / Альфрэд МікусМожна і адзін аднаго пачаставаць - так ён нават больш салодкім здаецца.
Можна і адзін аднаго пачаставаць - так ён нават больш салодкім здаецца. - Sputnik Беларусь
7/14
Можна і адзін аднаго пачаставаць - так ён нават больш салодкім здаецца.
© Sputnik / Альфрэд МікусУ гэты дзень у вёсцы ладзілі агульнае свята.
У гэты дзень у вёсцы ладзілі агульнае свята. - Sputnik Беларусь
8/14
У гэты дзень у вёсцы ладзілі агульнае свята.
© Sputnik / Альфрэд МікусГэта добрая нагода правесці апошнія сонечныя і цёплыя дні на прыродзе.
Гэта добрая нагода правесці апошнія сонечныя і цёплыя дні на прыродзе. - Sputnik Беларусь
9/14
Гэта добрая нагода правесці апошнія сонечныя і цёплыя дні на прыродзе.
© Sputnik / Альфрэд МікусЯкое ж свята без танцаў?
Якое ж свята без танцаў? - Sputnik Беларусь
10/14
Якое ж свята без танцаў?
© Sputnik / Альфрэд МікусУсмешкі красунь, як і заўсёды, супернічаюць яркасцю з сонейкам.
Усмешкі красунь, як і заўсёды, супернічаюць яркасцю з сонейкам. - Sputnik Беларусь
11/14
Усмешкі красунь, як і заўсёды, супернічаюць яркасцю з сонейкам.
© Sputnik / Альфрэд МікусВосень нагадвае нам, што з летам нарэшце трэба ўжо развітвацца: вось і лісце пажоўкла.
Восень нагадвае нам, што з летам трэба ўжо развітвацца: вось і лісце пажоўкла. - Sputnik Беларусь
12/14
Восень нагадвае нам, што з летам нарэшце трэба ўжо развітвацца: вось і лісце пажоўкла.
© Sputnik / Альфрэд МікусЗ восеньскага лісця, як і з кветак, можна рабіць прыгожыя вяночкі.
З восеньскага лісця, як і з кветак, можна рабіць прыгожыя вяночкі. - Sputnik Беларусь
13/14
З восеньскага лісця, як і з кветак, можна рабіць прыгожыя вяночкі.
© Sputnik / Альфрэд МікусГэта пара ў народзе называецца "бабіна лета" - пасля пачнецца ўжо сапраўдная восень.
Гэта пара ў народзе называецца бабіна лета - пасля пачнецца ўжо сапраўдная восень. - Sputnik Беларусь
14/14
Гэта пара ў народзе называецца "бабіна лета" - пасля пачнецца ўжо сапраўдная восень.
Стужка навiн
0