Румас зоймецца II Еўрапейскімі гульнямі

© Sputnik / Сергей ПушкинСтаршыня АБФФ Сяргей Румас
Старшыня АБФФ Сяргей Румас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Змены ў складзе аргкамітэта Гульняў выкліканыя перастаноўкамі ва ўрадзе, якія адбыліся ў жніўні бягучага года.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Абноўлены склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Лукашэнку паказалі, у што будуць апранутыя беларускія атлеты на II Еўрапейскіх гульнях - Sputnik Беларусь
Лукашэнку паказалі вопратку беларускіх атлетаў на II Еўрапейскіх гульнях

Адпаведны ўказ быў падпісаны кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам 2 кастрычніка 2018 года.

Старшынёй аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі прызначаны кіраўнік урада Сяргей Румас. Яго намеснікамі сталі віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

Таксама ў склад аргкамітэта ўвайшлі: міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, міністр фінансаў Максім Ермаловіч, першы сакратар ЦК ДА "БРСМ" Дзмітрый Варанюк і старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

"Унесеныя карэкціроўкі звязаны са зменамі, якія адбыліся ў складзе ўрада і кіраўніцтва рэспубліканскіх арганізацый", — растлумачылі ў прэс-службе.

Нагадаем, што ў аўторак Лукашэнку былі прадстаўлены ўзоры параднай і спартыўнай формы для беларускіх спартсменаў, якія прымуць удзел у Гульнях. Прэзідэнт даў ацэнку касцюмам, адзначыўшы, што яны павінны быць яркімі. Акрамя таго, ён звярнуў увагу на дэталі малюнкаў і абутак, сказаўшы, што ў спартыўных комплексах усё павінна адпавядаць.

Усяго да II Еўрапейскіх гульняў пінскім прадпрыемствам "Сола-Пінск" будзе пашыта 500 камплектаў формы для атлетаў і каля 10 тысяч — для валанцёраў.

Гульні пройдуць у Беларусі з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Плануецца, што ўдзел у іх прымуць больш за чатыры тысячы спартсменаў з 50 краін, якія будуць змагацца за медалі ў 15 відах спорту.

Стужка навiн
0