Не толькі дранікі: як скарыстаць бульбу у гаспадарцы і пры чым тут вышыванка

© Sputnik Анастасия ВолчокСарочку рабілі прамой, без усялякіх вытачак, непрыталенай і яна падпяразвалася поясам
Сарочку рабілі прамой, без усялякіх вытачак, непрыталенай і яна падпяразвалася поясам - Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць выкарыстоўваць любімую ўсімі беларусамі гародніну як сродак для мыцця нацыянальнага аддзення.
Спрактыкаваныя гаспадыні заўсёды выступаць супраць залішняга выкарыстання бытавой хіміі ў гаспадарцы. У такім выпадку на дапамогу прыходзіць вопыт бабул, якія добра ведалі, як зрабіць бялізну ідэальна белай.
Здалёк можна пазнаць, з якой мясцовасці чалавек: па агульным сілуэце, спосабах нашэння галаўнога ўбору, прапарцыянальных суадносінах і характару арнаменту - Sputnik Беларусь
"Вышыванка" ці традыцыя: этнографы асуджаюць бязглуздую папулярызацыю
Прапануем некалькі самых цікавых і нечаканых рэцэптаў з кнігі Ганны Цюндзявіцкай "Літоўская гаспадыня". Замест вышыванак тут можа быць любая вопратка ці тканіна — працуе выдатна.

Мыццё каляровых ваўняных вышывак  

Кінуць у рачную ваду некалькі вялікіх лыжак тоўчанай кухоннай солі, наскрэбці мыла і закіпяціць, памешваючы, каб усё растварылася. Ахаладзіўшы, вымыць у ёй рэчы з каляровай вышыўкай. Пасля прапаласкаць і не складаць, а хутка развесіць, не прытульваючы адна да адной. Напалову сухія вытрапать і прасаваць на левы бок.
Цюль і карункі накручвалі на адмысловыя валікі, абцягнутыя чыстай тканінай. Злёгку намыліўшы валікі іх цёрлі і выціскалі, а пасля з поўгадзіны кіпяцілі на марудным агні ў мыльнай вадзе.
Асаблівага догляду патрабуюць каляровыя вышыванкі
Свежыя плямы ад іржы і чарнілы паліваюць лімонным сокам або мокрыя пасыпаюць шчаўевай кіслатой і добра расціраюць. Потым мыюць з мылам.
Плямы ад чырвонага віна і садавіны, пакуль свежыя, замочваюць у малацэ.
Цяпер мала хто ведае, што паркаль і палатняныя тканіны можна мыць бульбай. Нездарма ж кажуць: "У харошай хазяйкі ідуць у дзела і лушпайкі".
Добра вымытую бульбу труць на тарцы і гэтай гушчай, як мылам, націраюць не толькі плямы, але і ўсю рэч. Пры гэтым карыстаюцца халоднай вадой. Калі так мыць паркаль і палатняныя тканіны, то яны не толькі не страцяць колеру, але і набудуць ад крухмалу цвёрдасць і выгляд новых.

Мыццё ваўняных рэчаў бульбай, пасоляй, вотруб'ем і яйкамі

Для мыцця далікатных рэчаў, такіх як, напрыклад, бабуліны хусткі-ваўнянкі, можна таксама карыстацца народнымі сродкамі.
Вышыванкі - сапраўдная беларуская прыгажосць
Бульбай:
Ваўняныя рэчы таксама можна мыць бульбай, як у вышэй апісаным спосабе, і пры гэтым "бульба не толькі выдаліць увесь бруд, не пашкодзіць колеру, але і надасць трываласць тону. У выніку ваўняная тканіна ніколі не будзе фарбаваць рукі ці вопратку, што здараецца пасля звычайнага мыцця".
Пасоляй:
У развараную пасолю дадаюць крыху вады, каб атрымалася паста, і ёю націраюць рэч. Пасля добра палошчуць і не выціскаючы страсаюць. Сушаць на прасціні.
Вотруб'ем:
Пшанічнае вотруб'е запарваюць варам, потым расціраюць у макатры да белага колеру і разводзяць кіпятком да кансістэнцыі смятаны. Рэч кладуць у начоўкі, націраюць масай, як мылам, пакуль не выйдзе бруд. Тады палошчуць у вялікай колькасці рачной вады, не выціскаючы страсаюць і сушаць у цяні.
Яйкамі:
Узбіваюць на талерцы 10 жаўткоў. Выліваюць іх на падрыхтаваную для мыцця шаль ці хустку, намыльваюць як мылам, дадаюць патроху мяккую, цёплую ваду, злёгку выціскаючы бруд. Тады зліваюць гэтую ваду, зноў дадаюць свежую і жаўткі. Пасля палошчуць рэчы ў мяккай вадзе, а падсохлыя старанна качаюць.
Прасуюць ваўняныя рэчы толькі на левы бок.
Зацікавіліся? Як бачыце, нашы бабулі не блага спраўляліся з доглядам за адзеннем. Мужчынам жа хачу нагадаць мудрыя народныя словы: "Хата без гаспадыні, як пчолы без маткі". Беражыце сваіх гаспадынь!
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі