Дзяўчынка знайшла меч вікінга старэйшы за 1000 гадоў

© PixabayЗямля, архіўнае фота
Зямля, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку гісторыкаў, меч адносіцца да эпохі вікінгаў, а яго ўзрост складае не менш за тысячу гадоў.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Уражлівая знаходка была зроблена ў месцы для купання на возеры Відастэрн ў шведскай правінцыі Смоланд. Васьмігадовая дзяўчынка Сага Ванічэк распавяла пра гэта бацькам, а тыя звязаліся з археолагамі, паведамляе прэс-служба шведскага музея.

Скарб са старажытнымі скандынаўскімі манетамі - Sputnik Беларусь
Скарб з манетамі вікінгаў на востраве Руген знайшоў школьнік

Меч прадстаўляе сабой клінок даўжынёю ў 85 сантыметраў, які знаходзіцца ў такім добрым стане, што захаваліся элементы з дрэва і скуры. Па папярэдняй ацэнцы, "узрост" зброі вікінга складае ад 1000 да 1500 гадоў.

У верасні падчас далейшай экспедыцыі на месцы выяўлення мяча археолагі знайшлі фібулу, якая была зроблена ў прамежку паміж 300-400 гадамі нашай эры.

Зараз меч вікінга знаходзіцца на кансервацыі, а наведвальнікі шведскага музея змогуць убачыць яго праз год. Дзяўчынка, якая зрабіла ўнікальную знаходку, атрымае адмысловую ўзнагароду ад Шведскага Нацыянальнага архіва.

У Беларусі ў мінулым годзе археолагі ўпершыню знайшлі цалкам захаваныя "молаты Тора". Знаходкам, зробленым на поўначы нашай краіны, таксама больш за 1000 гадоў, і зроблены яны былі скандынаўскім майстрам.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Jönköpings läns museum (@jonkopingslansmuseum) 3 Окт 2018 в 4:44 PDT

На працягу апошніх гадоў беларускія археолагі вывучаюць гарадзішча эпохі вікінгаў, якое было важным фарпостам пры прасоўванні нарманаў на поўдзень і з'явілася на тэрыторыі Усходняй Еўропы раней, чым гарадзішча Гнёздава пад Смаленскам.

Стужка навiн
0