Вёска Глуша Бабруйскага раёна каторы год носіць гордае званне сталіцы свята творчасці і народных рамёстваў "Глушанскі хутарок". Не "Еўрабачанне", канешне, але адказнасць не меншая. Кожную восень сюды з'язджаюцца майстры з суседніх раёнаў, каб паспаборнічаць у гасціннасці і парадаваць наваколле музыкай, спевамі, рамёснымі вырабамі і прысмакамі.
У гэтым годзе на фестываль завіталі нават расійскія дэлегацыі — з Ветлужскага і Варатынскага раёнаў Ніжагародскай вобласці і Валагодскага раёна Валагодскай вобласці. Гасцей сустракалі хлебам-соллю і частавалі да самага вечара.
Самай відовішчнай кропкай свята стаў "Казацкі стан": казакі Бабруйскага раёна не проста расказвалі пра побыт і традыцыі, але і прадэманстравалі свае ўменні ў джыгітоўцы і па-майстэрску абыходзіліся з шаблямі.
Як фестывалілі майстры і чым частавалі гасцей, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Глядзіце таксама:
- Як у Вязынцы развітваліся з летам
- Дажынкі ў Мядзелі: усё добра, а будзе яшчэ лепш
- Беларускі ленд-арт: саламяныя бабы, замкі і трактары