Ігар Крутой зладзіць шоу на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў

© Photo : Дирекция II Европейских игрПадпісанне пагаднення аб правядзенні цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў-2019
Падпісанне пагаднення аб правядзенні цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў-2019 - Sputnik Беларусь
Расійская кампанія была абраная таму, што разумее беларускі менталітэт і адпавядае фінансавым запытам.

МІНСК, 10 кас - Sputnik. Група кампаній Ігара Крутога зоймецца цырымоніямі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску, паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў.

Старшыня АБФФ Сяргей Румас - Sputnik Беларусь
Румас зоймецца II Еўрапейскімі гульнямі

Напярэдадні ў Мінску адбылося падпісанне пагаднення, па якім падрадчыкам па арганізацыі ўрачыстых цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў выступіць "Арт Сіці 5", якая ўваходзіць у групу кампаній Ігара Крутога.

"Нашай галоўнай задачай з'яўляецца стварэнне каманды, якая і будзе займацца шоу, па маштабе з якім не параўнаецца ні адзін музычны фэст. Бо стварыць на стадыёне атмасферу камернай залы, дзе кожны з прысутных мог бы адчуць сябе ў эпіцэнтры таго, што адбываецца - задача, выканаць якую пад сілу толькі сапраўдным прафесіяналам ", - сказаў Крутой пасля падпісання дамовы.

Ён адзначыў, што рады быць часткай каманды і паказаць Беларусь усяму свету, "замацаваўшы сваю рэпутацыю на рынку кампаній, здольных рабіць такія шоу".

Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар растлумачыў, што на карысць расійскай кампаніі "згуляла безумоўнае разуменне менталітэту нашай краіны і адпаведнасць фінансавым патрабаванням".

У дырэкцыі дадалі, што ў рэжысёрскую групу цырымоній увойдуць вопытныя пастаноўшчыкі, добра вядомыя ў Беларусі і Расіі па шматлікіх культурных, спартыўных мерапрыемствах і тэлевізійных конкурсах. Аўтарам сцэнарыя і худруком ад беларускага боку будзе Аляксандр Вавілаў, расійскі бок прадставіць Аляксей Сечанаў. Мяркуецца, што хранаметраж цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў складзе дзве гадзіны дзесяць хвілін.

Урачыстае мерапрыемства адбудзецца 21 чэрвеня 2019 года на мінскім стадыёне "Дынама".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі