МІНСК, 11 кас - Sputnik. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" (АБФФ) і мэсэнджар Viber заключылі пагадненне аб партнёрстве, паведамілі Sputnik у прэс-службе АБФФ.
"Пілотным праектам у рамках калабарацыі абраны запуск стыкерпака "Наперад, Белакрылыя", прысвечанага галоўнай камандзе краіны. Пачынаючы з 11 кастрычніка, любы заўзятар можа дадаць стыкеры з лепшымі футбалістамі краіны ў сваю калекцыю, каб размаляваць гутаркі яркімі спартыўнымі фарбамі", - распавялі ў АБФФ.
Дырэктар дэпартамента маркетынгу і камунікацый АБФФ Юрый Садоўскі адзначыў, што федэрацыя рада аб'яднаць намаганні з Viber па прасоўванні футбола ў рэспубліцы. Садоўскі дадаў, што ў Viber акрамя стыкерпака з'явілася і супольнасць "Белыя крылы", дзе будуць размяшчацца апошнія навіны пра дасягненні айчынных футбалістаў.
"За кошт аператыўных абнаўленняў спадзяемся трымаць у курсе галоўных футбольных падзей краіны не толькі заядлых заўзятараў, але і ўсіх людзей, неабыякавых да спорту", - растлумачыў Садоўскі.
Дырэктар па развіцці бізнэсу Viber у краінах СНД Атанас Райкоў падкрэсліў, што ў мэсэнджара гэта першы досвед працы з нацыянальнай камандай. "Упэўнены, што заўзятары застануцца задаволеныя эксклюзіўным кантэнтам і ацэняць зручны інтэрфейс разам з інструментаром канала "Белы крылы", - сказаў Райкоў.
Нагадаем, заўтра на стадыёне "Дынама" ў Мінску беларускія футбалісты правядуць матч трэцяга тура групавога раўнду Лігі нацый УЕФА супраць зборнай Люксембурга. Пачатак матчу ў 21:45.
Год таму Viber заключыў аналагічнае пагадненне з лепшай камандай Беларусі - барысаўскім БАТЭ.