Кіламетровая брацкая магіла часоў ВАВ знойдзеная пад Гомелем

© Photo : Александр Гончаров/Военное информагентство ВС РБ "Ваяр"Ваенны пошукавік
Ваенны пошукавік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спецыялісты мяркуюць, што колькасць расстраляных каля вёскі Краснае можа дасягаць некалькіх тысяч.

МІНСК, 11 кас - Sputnik. Месца масавага расстрэлу людзей падчас Вялікай Айчыннай вайны знойдзена паблізу Гомеля, паведамілі ў сераду ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Танк часоў Вялікай Айчыннай вайны Т-70, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Танк часоў Вялікай Айчыннай знайшлі на Палессі

Велізарную брацкую магілу, даўжыня якой складае каля кіламетра, знайшлі мясцовыя жыхары. Зараз на месцы працуюць ваенныя пошукавікі, якія ўжо дасталі з зямлі каля сотні шкілетаў. Пры гэтым спецыялісты мяркуюць, што расстраляных можа быць нашмат больш - да некалькіх тысяч.

Як распавялі ў эфіры тэлеканала, траншэю атрымалася знайсці дзякуючы даследаванню архіўных аэраздымкаў наваколля вёскі Краснае. Раскопкі на месцы меркаваных расстрэлаў пачаліся вясной бягучага года.

Пошукавікі ўжо дасталі на паверхню на месцы былога супрацьтанкавага рова парэшткі больш як 90 чалавек, з іх толькі 23 - гэта вайскоўцы Чырвонай арміі, астатнія - мірныя жыхары.

Паведамляецца, што ўсе выяўленыя пошукавікамі парэшткі ахвяраў расстрэлаў перапахаваюць. Жыхары вёскі хочуць, каб пасля завяршэння работ у дадзеным месцы з'явіліся мемарыял і капліца ў памяць аб загінуўшых.

Паводле інфармацыі гісторыкаў, масавыя расстрэлы ў раёне вёскі Краснае фашысты пачалі ў 1941-м, калі захапілі населены пункт.

Стужка навiн
0