МІНСК, 11 кас - Sputnik. Новае сята з’явілася ў беларускіх і расійскіх студэнтаў – Дзень сяброўства БДУ і МДУ імя Ламаносава.
Як паведамілі ў прэс-службе галоўнай беларускай ВНУ, пратакол аб устанаўленні дадзеный даты падпісалі рэктары Андрэй Кароль і Віктар Садоўнічы. Цырымонія падпісання дакумента прайшла ў межах Першага межуніверсітэцкага форума Саюзнай дзяржавы, які ў гэтыя дні праходзіць у Маскве.
Афіцыйнай датай Дня сяброўства стане 11 кастрычніка. Менавіта ў гэты дзень ў 1943 годзе пасля двухгадовага перапынку ў БДУ пад Масквой афіцыйна пачаліся заняткі на шасці адноўленых факультэтах – філалагічным, гістарычным, біялагічным, геаграфічным, хімічным і фізіка-матэматычным.
Пачынаючы з гэтага года, студэнту дзвюх ВНУ будуць святкаваць Дзень сяброўства, у межах якога плануецца праводзіць круглыя сталы, лекцыі, фотавыставы, конкурсы даследванняў і навуковых прац і іншыя тематычныя мерапрыемствы.