Карціну Рэмбранта "Начны дазор" будуць рэстаўраваць на вачах у публікі

© AP / Peter DejongКарціну Рэмбранта "Начны дазор" рыхтуюць да рэстаўрацыі на вачах у публікі ў Мастацкім музеі Амстэрдама
Карціну Рэмбранта Начны дазор рыхтуюць да рэстаўрацыі на вачах у публікі ў Мастацкім музеі Амстэрдама - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паназіраць за ходам рэстаўрацыі можна будзе і ў сценах амстэрдамскага "Рейксмузеум", і анлайн.

МІНСК, 17 кас - Sputnik. Мастацкі музей Амстэрдама "Рейксмузеум" возьмецца за рэстаўрацыю карціны Рэмбранта "Начны дазор" у ліпені 2019 года.

Аматары мастацтва змогуць назіраць за працэсам рэстаўрацыі. А тыя, хто не здолее ў гэтыя дні трапіць у музей, зможа сачыць за працай рэстаўратараў анлайн.

Арыгінал Саўрасава знайшлі беларускія мытнікі ў цягніку  - Sputnik Беларусь
Відэа
Арыгінал Саўрасава знайшлі беларускія мытнікі ў цягніку

"Начны дазор" - адна з найбольш вядомых карцін у свеце. Яна належаць нам усім, і таму мы вырашылі правесці рэстаўрацыю ў самім музеі - і кожны, незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца, зможа сачыць за працэсам анлайн", - распавёў генеральны дырэктар музея Тако Дзібітс.

"Начны дазор" лічыцца адным з найвялікшых прадметаў мастацтва ў свеце.

У першы раз рэстаўрацыя карціны праводзілася ў 1947 годзе. Тады ж высветлілася, што сюжэт карціны сказіў пласт сажы, якім яна пакрылася за гады, што правяла ў зале Стралковай супольнасці. Па яго замове і была створана карціна, і доўгі час лічылася, што час дзеяння на ёй - позняя ноч. Аднак, калі рэстаўратары выдалілі сажу, вывучылі цені, якія адлюстраваў мастак, то высветлілася, што час дзеяння - не пазней за 14 гадзін дня.

А ў 1975 годзе на карціну накінуўся чалавек з нажом, і зноў прыйшлося брацца за рэстаўрацыю.

Перад тым, як пачнецца працэс рэстаўрацыі, музей зладзіць выставу карцін Рэмбрандта, прымеркаваную да 350-годдзя з дня смерці мастака. "Начны дазор" стане цэнтральнай карцінай экспазіцыі, у якую ўвойдуць 400 прац майстра, выстава адкрыецца 15 лютага 2019 года.

Музей Амстэрдама вядомы сваім імкненнем зацікавіць публіку сваёй калекцыяй. Многія працы з калекцыі музея аблічбаваныя і выкладзеныя ў сетку. Беларускі дызайнер Аляксей Лімонаў паўдзельнічаў у конкурсе, які праводзіў Рейксмузеум, і стварыў маску для сну з элементамі работ Рэмбрандта. Гэта адзін з прыкладаў таго, як працы майстроў выходзяць за межы музейных сцен, а мастацтва становіцца бліжэй да гледача.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0