Фота

Поўны аўрал ў Гомелі: як рыхтуюць горад да візіта Лукашэнкі і Парашэнкі

Кіламетры вышыванак і мабільныя дрэвы - Гомель поўным ходам рыхтуецца да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як змяняецца абласны цэнтр.

Напярэдадні I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які запланаваны ў Гомелі на 25-26 кастрычніка, у абласным цэнтры фарбуюць фасады, тынкуюць падпорныя сценкі, змяняюць тратуарную плітку. Горад над Сожам перажывае, мабыць, самы маштабны марафет за апошняе дзесяцігоддзе.

Маршрут руху кіраўнікоў дзяржаў не раскрываецца, але можна меркаваць, што іх першая сустрэча адбудзецца ў аэрапорце. Вядучую да яго вуліцу Федзюнінскага ўжо капітальна адрамантавалі, хоць яна была ў прыстойным выглядзе.

Самыя маштабныя пераўтварэнні закранулі цэнтр горада. Тут наносяць дарожную разметку, прыбіраюць лісце, мыюць помнікі, асабліва блізкія ўкраінскай культуры. Давайце паглядзім.

Чытайце таксама:

© Sputnik / Мария АмелинаПешаходную зону на вуліцы Савецкай "апранаюць" у вышыванку, гэта амаль паўтара кіламетра пліткі ў стылістыцы беларускага арнаменту. Да гэтага часу тут была выкладзеная стандартная шэрая тратуарная плітка, яе акуратна знялі і паабяцалі выкарыстаць паўторна на перыферыі.
Пешаходную зону на вуліцы Савецкай апранаюць у вышыванку, гэта амаль паўтара кіламетра пліткі ў стылістыцы беларускага арнаменту. Да гэтага часу тут была выкладзеная стандартная шэрая тратуарная плітка, яе акуратна знялі і паабяцалі выкарыстаць паўторна на перыферыі. - Sputnik Беларусь
1/14
Пешаходную зону на вуліцы Савецкай "апранаюць" у вышыванку, гэта амаль паўтара кіламетра пліткі ў стылістыцы беларускага арнаменту. Да гэтага часу тут была выкладзеная стандартная шэрая тратуарная плітка, яе акуратна знялі і паабяцалі выкарыстаць паўторна на перыферыі.
© Sputnik / Мария АмелинаКаб элементы арнаменту добра чыталіся, з іх трэба змесці будаўнічы пыл, чым і занятыя працаўнікі гарадской ЖКГ. На фота таксама можна назіраць прыклад мабільнага азелянення - да рабіній прыставілі ядловец ў бетонных гаршчках.
Каб элементы арнаменту добра чыталіся, з іх трэба змесці будаўнічы пыл, чым і занятыя працаўнікі гарадской ЖКГ. На фота таксама можна назіраць прыклад мабільнага азелянення - да рабіній прыставілі ядловец ў бетонных гаршчках. - Sputnik Беларусь
2/14
Каб элементы арнаменту добра чыталіся, з іх трэба змесці будаўнічы пыл, чым і занятыя працаўнікі гарадской ЖКГ. На фота таксама можна назіраць прыклад мабільнага азелянення - да рабіній прыставілі ядловец ў бетонных гаршчках.
© Sputnik / Мария АмелинаРабочыя і студэнты профільных спецыяльнасцяў ад самага ранку да захаду сонца мосцяць тратуары.
Рабочыя і студэнты профільных спецыяльнасцяў ад самага ранку да захаду сонца мосцяць тратуары. - Sputnik Беларусь
3/14
Рабочыя і студэнты профільных спецыяльнасцяў ад самага ранку да захаду сонца мосцяць тратуары.
Плітку кладуць адначасова з двух бакоў вуліцы Савецкай.
Плітку кладуць адначасова з двух бакоў вуліцы Савецкай. - Sputnik Беларусь
4/14
Плітку кладуць адначасова з двух бакоў вуліцы Савецкай.
У Гомельскім гарадскім ЖКГ сцвярджаюць, што новая плітка мясцовага вытворцы, таму для бюджэту гэта самы танны варыянт, але суму не агучваюць.
У Гомельскім гарадскім ЖКГ сцвярджаюць, што новая плітка мясцовага вытворцы, таму для бюджэту гэта самы танны варыянт, але суму не агучваюць. - Sputnik Беларусь
5/14
У Гомельскім гарадскім ЖКГ сцвярджаюць, што новая плітка мясцовага вытворцы, таму для бюджэту гэта самы танны варыянт, але суму не агучваюць.
© Sputnik / Мария АмелинаПрахожыя вымушаныя крочыць прама па праезнай частцы цэнтральнай вуліцы паўмільённага горада.
Прахожыя вымушаныя крочыць прама па праезнай частцы цэнтральнай вуліцы паўмільённага горада. - Sputnik Беларусь
6/14
Прахожыя вымушаныя крочыць прама па праезнай частцы цэнтральнай вуліцы паўмільённага горада.
© Sputnik / Мария АмелинаУ горадзе мыюць помнікі, якія маюць дачыненне да Украіны. На днях зладзілі "лазню" для Тараса Шаўчэнкі, пена цякла аж на дарогу. Са скульптуры расійскага кампазітара Пятра Чайкоўскага, прадзед якога з-пад Крэменчуга, проста змялі пыл.
У горадзе мыюць помнікі, якія маюць дачыненне да Украіны. На днях зладзілі лазню для Тараса Шаўчэнкі, пена цякла аж на дарогу. Са скульптуры расійскага кампазітара Пятра Чайкоўскага, прадзед якога з-пад Крэменчуга, проста змялі пыл. - Sputnik Беларусь
7/14
У горадзе мыюць помнікі, якія маюць дачыненне да Украіны. На днях зладзілі "лазню" для Тараса Шаўчэнкі, пена цякла аж на дарогу. Са скульптуры расійскага кампазітара Пятра Чайкоўскага, прадзед якога з-пад Крэменчуга, проста змялі пыл.
© Sputnik / Мария АмелинаПеракуры ў Гомелі для машыністаў спецтэхнікі сталі вялікай раскошай, бо часу засталося зусім мала. І тое агеньчык лепш схаваць.
Перакуры ў Гомелі для машыністаў спецтэхнікі сталі вялікай раскошай, бо часу засталося зусім мала. І тое агеньчык лепш схаваць. - Sputnik Беларусь
8/14
Перакуры ў Гомелі для машыністаў спецтэхнікі сталі вялікай раскошай, бо часу засталося зусім мала. І тое агеньчык лепш схаваць.
© Sputnik / Мария АмелинаВуліца Савецкая, па якой праедуць вышэйшыя кіраўнікі дзвюх краін, знакамітая сваёй арыгінальнай архітэктурай. Будынка немаладыя, таму іх абнаўляюць.
Вуліца Савецкая, па якой праедуць вышэйшыя кіраўнікі дзвюх краін, знакамітая сваёй арыгінальнай архітэктурай. Будынка немаладыя, таму іх абнаўляюць. - Sputnik Беларусь
9/14
Вуліца Савецкая, па якой праедуць вышэйшыя кіраўнікі дзвюх краін, знакамітая сваёй арыгінальнай архітэктурай. Будынка немаладыя, таму іх абнаўляюць.
У абласным офісе "Белтэлекама" мадэрнізацыя фасадаў ідзе без аўралу. Мяркуючы па гэтым, удзельнікаў Форуму будынак ля цэнтральнай плошчы сустрэне ў такім вось выглядзе.
У абласным офісе Белтэлекама мадэрнізацыя фасадаў ідзе без аўралу. Мяркуючы па гэтым, удзельнікаў Форуму будынак ля цэнтральнай плошчы сустрэне ў такім вось выглядзе. - Sputnik Беларусь
10/14
У абласным офісе "Белтэлекама" мадэрнізацыя фасадаў ідзе без аўралу. Мяркуючы па гэтым, удзельнікаў Форуму будынак ля цэнтральнай плошчы сустрэне ў такім вось выглядзе.
© Sputnik / Мария АмелинаНягледзячы на крайнія тэрміны, работы выконваюцца з захаваннем тэхналогіі. Значыць, новая плітка не праваліцца пасля вясновага раставання снегу. Гэта, несумненна, натхняе гараджан. Бізнесмены паедуць, а пешаходы застануцца.
Нягледзячы на крайнія тэрміны, работы выконваюцца з захаваннем тэхналогіі. Значыць, новая плітка не праваліцца пасля вясновага раставання снегу. Гэта, несумненна, натхняе гараджан. Бізнесмены паедуць, а пешаходы застануцца. - Sputnik Беларусь
11/14
Нягледзячы на крайнія тэрміны, работы выконваюцца з захаваннем тэхналогіі. Значыць, новая плітка не праваліцца пасля вясновага раставання снегу. Гэта, несумненна, натхняе гараджан. Бізнесмены паедуць, а пешаходы застануцца.
© Sputnik / Мария АмелинаНа набярэжнай, якую таксама можна было паказаць высокім гасцям, у разгары яшчэ адна буйная будоўля. У абрывісты схіл парку "хаваюць" грамадскі туалет. Аб'ект складаны ва ўсіх адносінах і вельмі дарагі.
На набярэжнай, якую таксама можна было паказаць высокім гасцям, у разгары яшчэ адна буйная будоўля. У абрывісты схіл парку хаваюць грамадскі туалет. Аб'ект складаны ва ўсіх адносінах і вельмі дарагі. - Sputnik Беларусь
12/14
На набярэжнай, якую таксама можна было паказаць высокім гасцям, у разгары яшчэ адна буйная будоўля. У абрывісты схіл парку "хаваюць" грамадскі туалет. Аб'ект складаны ва ўсіх адносінах і вельмі дарагі.
© Sputnik / Мария АмелинаНа сайце дзяржзакупак пачатковы кошт грамадскай прыбіральні ў гомельскім парку ацэньваўся ў 750 тысяч долараў. Да Форуму будоўлю ну скончаць, хоць такія чуткі па горадзе хадзілі. У пашпарце аб'екта канчатковым тэрмінам паказаны снежань 2018 года.
На сайце дзяржзакупак пачатковы кошт грамадскай прыбіральні ў гомельскім парку ацэньваўся ў 750 тысяч долараў. Да Форуму будоўлю ну скончаць, хоць такія чуткі па горадзе хадзілі. У пашпарце аб'екта канчатковым тэрмінам паказаны снежань 2018 года. - Sputnik Беларусь
13/14
На сайце дзяржзакупак пачатковы кошт грамадскай прыбіральні ў гомельскім парку ацэньваўся ў 750 тысяч долараў. Да Форуму будоўлю ну скончаць, хоць такія чуткі па горадзе хадзілі. У пашпарце аб'екта канчатковым тэрмінам паказаны снежань 2018 года.
© Sputnik / Мария АмелинаВыпадковасць ці не, але ў Гомелі ўжо другія выхадныя запар праходзяць агульнагарадскія суботнікі. Акцэнт зроблены на ўборцы лісця.
Выпадковасць ці не, але ў Гомелі ўжо другія выхадныя запар праходзяць агульнагарадскія суботнікі. Акцэнт зроблены на ўборцы лісця. - Sputnik Беларусь
14/14
Выпадковасць ці не, але ў Гомелі ўжо другія выхадныя запар праходзяць агульнагарадскія суботнікі. Акцэнт зроблены на ўборцы лісця.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі