Тыдзень беларускай кухні распачаўся ў Мінску

© PixabayДранікі
Дранікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінчане і госці сталіцы змогуць пакаштаваць нацыянальныя стравы па агульным кошце ў любой установе харчавання.

МІНСК, 22 кас - Sputnik.  Тыдзень беларускай кухні праходзіць у Мінску з сённяшняга дня па 28 кастрычніка, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Тыднёвае свята нацыянальных страў праходзіць у беларускай сталіцы ўжо ў васемнаццаты раз. Цяпер у ім прымаюць удзел 66 аб’ектаў грамадскага харчавання.  Усе яны прытрымліваюцца агульнага прынцыпа – адзіная рэцэптура і адзіны кошт стравы незалежны ад класа ўстановы.

Мінчане і госці горада змогуць пакаштаваць пяць беларускіх страў – салата з курыцы з агароднінай і мядова-гарчычнай заправай, салянка шляхецкая, бужаніна з печанай агароднінай і смятанным соусам, калдуны з бульбы з мясам і смятанай, а таксама запечаны яблык з тварожнымі блінамі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0