МІНСК, 23 кас - Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" пацярпеў дзявятае паражэнне запар у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, паведамляе Sputnik.
21 кастрычніка мінчане правялі чарговы паядынак выязной серыі "рэгуляркі" - гасцявалі ў Астане ў "Барыса". Сустрэча завяршылася з лікам 3:1 (0:0, 2:0, 1:1) на карысць гаспадароў. У складзе пераможцаў дакладнымі кідкамі адзначыліся Дзмітрый Шаўчэнка (31-я хвіліна), Андрэ Петэрсан (37, у большасці) і Дастын Бойд (48). У "зуброў" шайбу на свой рахунак запісаў Дзяніс Восіпаў (41).
Мінчане прайгралі дзявяты матч запар у гэтым сезоне КХЛ. Пасля 20 гульняў з 11 баламі "зубры" займаюць апошняе месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ.
Наступны матч "бела-сінія" правядуць супраць "Авангарда" 24 кастрычніка.
Напярэдадні на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў прынёс прабачэнні заўзятарам за гульню мінскага "Дынама" і нацыянальнай зборнай. Кіраўнік ФХБ анансаваў змены ў трэнерскім штабе "зуброў".
У панядзелак таксама стала вядома, што пасаду гендырэктара мінскага "Дынама" пакінуў Анатоль Курылец.