Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адкрываецца ў Гомелі

© Sputnik / Мария АмелинаФорум рэгіёнаў Беларусі і Украіны
Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзясяткі ўкраінскіх і беларускіх кампаній падчас Форуму прадставяць свае магчымасці на выставачных пляцоўках.

ГОМЕЛЬ, 25 кас - Sputnik. Абмяркоўваць будучыню адносін беларускіх і ўкраінскіх рэгіёнаў будуць у Гомелі з 25 па 26 кастрычніка, чакаюць візіт і прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі, перадае карэспандэнт Sputnik.

Гомель - Sputnik Беларусь
Фота
Поўны аўрал ў Гомелі: як рыхтуюць горад да візіта Лукашэнкі і Парашэнкі

Сёння ў абласным цэнтры збяруцца дзясяткі бізнес-дэлегацый, у тым ліку, прамысловыя флагманы двух суседніх дзяржаў. Свой патэнцыял для эканамічнага супрацоўніцтва прадставяць 17 украінскіх і ўсе беларускія вобласці.

Абодва бакі разлічваюць на сустрэчу як з новымі, так і з праверанымі партнёрамі. Для гэтага на форуме будуць працаваць тэматычныя секцыі і пасяджэнні па лініі галіновых ведамстваў, кантактна-кааперацыйная біржа, выставачныя і перагаворныя пляцоўкі.

На плошчы Леніна разгарнулася экспазіцыя буйнагабарытнай сельскагаспадарчай, дарожнай і прамысловай тэхнікі "Гомсельмаша", МТЗ, "Амкадора", "Беларуснафты" і іншых беларускіх гігантаў. Магчымасці кожнага ўзору прадставяць іх канструктары.

Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты на плошчах Палаца лёгкай атлетыкі арганізуе працу двух выставачных пляцовак - прамыслоўцаў і рамеснікаў. Свае магчымасці прадставяць 57 украінскіх і 89 беларускіх кампаній. Выстава будзе сфарміраваная не па рэгіянальным, а галіновым прынцыпе.

© Sputnik / Мария АмелинаБеларускія і ўкраінскія прадпрыемствы паказваюць свае магчымасці на спецыялізаваных пляцоўках
Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адкрываецца ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Беларускія і ўкраінскія прадпрыемствы паказваюць свае магчымасці на спецыялізаваных пляцоўках

Як распавяла генеральны дырэктар аддзялення БелГПП Марына Філонава, падчас форуму плануецца заключэнне дагавораў паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін, аднак іх змест пакуль не раскрываецца. У рамках выставы прадугледжана работа перагаворных пляцовак на базе кластараў і кансультацыйнага савета. У перамовах ўжо выказалі жаданне паўдзельнічаць больш за 300 прадстаўнікоў бізнесу з двух бакоў.

Асноўная экспазіцыя гігантаў беларускага машынабудавання разгорнута на плошчы Леніна
Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адкрываецца ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Асноўная экспазіцыя гігантаў беларускага машынабудавання разгорнута на плошчы Леніна

Удзельнікі форуму настроены абмеркаваць тэмы сельскай гаспадаркі, транспарту, машынабудавання, будаўніцтва, аховы здароўя, турызму і ўсяго, што краіны аб'ядноўвае сёння ці можа стаць падставай для супрацоўніцтва ў будучыні. Падрыхтавана і культурная праграма - сёння ўвечары ў абласным цэнтры культуры канцэрт дружбы збярэ на адной сцэне больш за пяцьсот артыстаў.

Стужка навiн
0