Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" Даніэль Ястрэмскі, які прыйшоў у студыю радыё Sputnik са сваім педагогам па вакале Вольгай Драздовай, разважае пра папулярных беларускіх выканаўцаў, сяброўскую падтрымку і паходжанне роду Ястрэмскіх.
Да пачатку міжнароднага дзіцячага песеннага конкурсу засталося менш за месяц. Даніэль Ястрэмскі - пераможца нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне 2018" накіраваны на перамогу, у гэтым яму дапамагаюць сябры, дасведчаныя педагогі і зоркі беларускай эстрады.
"Літаральна на днях я вярнуўся з Магілёва, там я спяваў на сольным канцэрце Дзмітрыя Калдуна, ён мяне вельмі моцна падтрымлівае, як і большасць беларускіх выканаўцаў. І я бачу, што гэта ідзе ад сэрца, гэта шчыра і гэта самае галоўнае", - кажа 14-гадовы спявак.
Яго выкладчык Вольга Драздова з жартам успамінае словы суседкі Даніэля Зіны, якая сказала яму свой варыянт пажадання: "Запомні, галоўнае не ўдзел, галоўнае - ПЕРАМОГА!". Вольга распавяла, што яе вучань шмат рэпеціруе, яго настройваюць на тое, каб на сцэне ён быў шчыры і ўсе сілы засяродзіў на сваёй песні "Time".
Госці студыі Радыё Sputnik вельмі здзівіліся, даведаўшыся, што ў Ястрэмскіх ёсць фамільны герб з каршаком і залатой падковай і выказалі здагадку, што гэта можа быць шчаслівым талісманам Даніэля Ястрэмскі на маючым адбыцца музычным конкурсе.
Падрабязнасці размовы прадстаўніком Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні 2018" Даніэлем Ястрэмскім слухайце на радыё Sputnik Беларусь.
Напярэдадні вечарам была раскрытая яшчэ адна інтрыга конкурсу - сталі вядомыя імёны вядучых. Папулярнае шоу, якое ў гэтым годзе прыме Мінск, будуць весці Яўген Перлін, Зіна Куприянович і Хелена Мерааі.