МІНСК, 6 ліс - Sputnik. Рух па абноўленым мосце праз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне ў аўторак адкрылі з удзелам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Расколіна ў мосце праз Прыпяць паміж Жыткавічамі і Туравам была знойдзена ў снежні мінулага года. Неўзабаве рух па ім закрылі, а само збудаванне прызналі аварыйным. Рэканструкцыя моста праходзіла ў кароткія тэрміны: прэзідэнт патрабаваў адкрыць яго да 7 лістапада, хоць па праекце ўсе работы павінны былі займаць 22 месяцы. Зрэшты, адкрыць мост паспелі - нават на дзень раней за прызначаны тэрмін.
Адкрылі з прэзідэнтам
Адкрылі рух па абноўленым мосце ў аўторак з удзелам прэзідэнта Беларусі. Кіраўнік дзяржавы пры гэтым адзначыў, што адкрыццё новых значных аб'ектаў напярэдадні 7 лістапада стала добрай традыцыяй.
"Думаю, моладзь падтрымае такія нашы памкненні", - сказаў Лукашэнка.
Беларускі лідар адзначыў важнасць таго, што мост ўводзіцца ў эксплуатацыю. Рашэнні прымаліся на дзяржаўным узроўні і ўсё рабілася досыць хутка: у тэрмін былі запушчаны паромная пераправа і адкрыты пантон, таксама справіліся і з самой рэканструкцыяй.
"Як мне паведамляюць, кароткія тэрміны не адбіліся на якасці. Работнікі дарожна-будаўнічай сферы не толькі вырашылі складаныя пытанні і дамагліся пастаўленых мэтаў, але і набылі бясцэнны вопыт", - падкрэсліў Лукашэнка.
Як адзначыў прэзідэнт, пры рэканструкцыі моста былі ўпершыню ўжытыя многія наватарскія ідэі і тэхналогіі, а на вынік працавалі ўсе.
Будаўнікоў узнагародзяць
Азнаёміўшыся з рэканструяваным аб'ектам, беларускі лідар даручыў ўзнагародзіць будаўнікоў і кіраўнікоў, занятых на рамонце моста праз Прыпяць
Прэзідэнт пазітыўна ацаніў хутка і якасна праведзеныя работы па рэканструкцыі Жыткавіцкага моста
Акрамя ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця моста, Лукашэнка пагутарыў з прадстаўнікамі працоўных калектываў дарожных арганізацый, якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні моста. Змаглі пагутарыць з беларускім лідарам і жыхары Жыткавіцкага раёна.