Супрацоўніцтва Беларусі і Францыі ў сферы будаўніцтва беларускіх дамоў на французскай тэрыторыі ажыццяўляецца ўжо на працягу шэрагу гадоў. Так, першыя кантакты пры падтрымцы і па ініцыятыве пасольства адбыліся ў 2013 годзе, і сёння можна канстатаваць выніковасць такога супрацоўніцтва, адзначыў у гутарцы на радыё радыё Sputnik Беларусь надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Францыі Павел Латушка.
"На гэтым тыдні прайшла цырымонія інаўгурацыі пасля будаўніцтва 71 дома, якія былі зроблены ў горадзе Шклове і пастаўленыя на французскі рынак у рэгіён Латарынгія, і ў горадзе Вільру з'явіўся жылы квартал з беларускіх дамоў", - паведаміў Латушка.
Як адзначыў дыпламат, супрацоўніцтва адбывалася ў некалькі этапаў, адным з іх быў прыезд у Беларусь - у Магілёў і ў Шклоў - у рамках беларуска-французскага міжрэгіянальнага бізнес-форуму мэра горада Вільру, а таксама ўдзел прадстаўнікоў французскіх кампаній, зацікаўленых у пастаўках беларускіх дамоў, у бізнес-форумах, апошні з якіх адбыўся 26 кастрычніка ў Мінску, дзе быў падпісаны чарговы кантракт на пастаўку беларускіх дамоў да канца 2018 года і ў 2019 годзе.
"Мы плануем, што па выніках падпісанага кантракту на канец 2019 года ў французскім горадзе Вільру будзе пабудавана ўжо 132 беларускіх дома", - сказаў Латушка.
Па словах суразмоўцы Sputnik, прадстаўнікі мясцовых уладаў у Францыі і мясцовыя будаўнічыя кампаніі адзначаюць высокую якасць беларускай прадукцыі і адпаведнасць яе ўсім французскім і еўрапейскім стандартам. Дамы ў сваёй цэнавай катэгорыі паспяхова канкуруюць з тымі, што пастаўляюць на рынак вытворцы Францыі і іншых краін, такім чынам тут ёсць перспектывы для далейшага развіцця супрацоўніцтва.
"Па замове фразцузскай кампаніі беларускія партнёры цяпер прапрацоўваюць магчымасць будаўніцтва з беларускіх канструкцый ўжо 4-павярховых дамоў, а таксама медыцынскіх цэнтраў плошчай 400 квадратным метраў, так што будзе развівацца як вышыннасць аб'ектаў, так і іх разнастайнасць", - дадаў дыпламат.
Акрамя таго, праведзены перамовы і аб удзеле беларускіх вытворцаў у аздабленні такіх дамоў. У бліжэйшыя тыдні чакаецца падпісанне адпаведных кантрактаў ужо на пастаўкі аздобных матэрыялаў, у прыватнасці, керамічнай пліткі, і кухоннай мэблі, паведаміў пасол.
Гутарку з паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.