МІНСК, 12 ліс - Sputnik. Мінск увайшоў у рэйтынг топ-3 гарадоў СНД, куды прыязджаюць на шопінг расійскія турысты, такія звесткі абнародавала аналітычнае агенцтва "ТурСтат".
Каб скласці гэты рэйтынг, эксперты прааналізавалі дадзеныя аб тым, якія шоп-туры былі папулярныя ў расіян з пачатку 2018 года. Высветлілася, што часцей за ўсё расійскія турысты едуць з мэтай што-небудзь купіць у сталіцу Азербайджана - Баку, сталіцу Казахстана - Астану і сталіцу Беларусі - Мінск.
Паводле экспэртаў, расіяне марнуюць на шопінг у гэтых гарадах у сярэднім 2-3 дні. За гэты час яны паспяваюць выдаткаваць каля 1 тысячы долараў. Якія менавіта тавары купляюць часцей за ўсё, невядома.
Мінск часта займае высокія месцы ў розных турыстычных рэйтынгах. Так, летам бягучага года Мінск увайшоў у тройку гарадоў СНД, папулярных для адпачынку ў расійскіх турыстаў. У тройцы лідараў таксама апынуліся Баку і Алматы. Характэрна, што многія вандроўнікі праводзяць у Мінску ўсяго пару дзён, а потым працягваюць адпачынак у беларускіх санаторыях.
Нядаўна сталіца Беларусі размясцілася ў топ-3 самых чыстых гарадоў свету. Першае месца заняў Сінгапур, другім па чысціні горадам стаў Токіа. Рэйтынг быў складзены на аснове водгукаў, якія пакідаюць турысты на сайце Booking.com.
Чытайце таксама:
- Беларускія санаторыі і клінікі ў чаканні гасцей па "бязвізу" вучаць мовы
- Беларусь трапіла ў топ-10 краін для падарожжаў у 2019 годзе
- Мінск увайшоў у тройку самых чыстых гарадоў
- Бязвізавыя турысты сталі часцей ездзіць у Гродна на катэрах і веласіпедах
- Альманскія балоты застануцца платнымі для замежнікаў да 2021 года