Новы фільм Лукі Гуаданьіна пакажуць у Мінску

© Photo : Кинокомпания "Вольга" (2018)Новы фільм Лукі Гуаданьіна пакажуць у Мінску
Новы фільм Лукі Гуаданьіна пакажуць у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паказваць стужку італьянскага рэжысёра будуць адразу ў некалькіх мінскіх кінатэатрах.

МІНСК, 13 ліс - Sputnik. Фільм "Суспірыя" рэжысёра Лукі Гуаданьіна выйдзе ў беларускі пракат з 29 лістапада, паведамілі Sputnik ў кампаніі "Вольга".

Кінапраектар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Сталі вядомыя намінанты на "еўрапейскі "Оскар"

"Суспірыя" - містычны трылер італьянскага рэжысёра Лукі Гуаданьіна, аўтара нашумелага паўтара гады таму фільма "Называй мяне сваім імем". У расійскі пракат стужка выйдзе ўжо на гэтым тыдні. Як паведамілі Sputnik у кінакампаніі "Вольга", якая займаецца дыстрыбуцыяй карціны, у Беларусі "Суспірыя" выйдзе 29 лістапада.

Зараз працягваецца "роспіс" фільма, аднак ужо вядома, што "Суспірыя" будзе ісці як мінімум у шасці кінатэатрах Мінска. Дубліраванную версію прадэманструюць у некалькіх дзяржаўных і прыватных кінатэатрах, арыгінал з субтытрамі - у "Ракеце".

Фільм "Суспірыя" ўваходзіў у конкурсную праграму 75-га Венецыянскага кінафестывалю. Стужка атрымала шмат станоўчых водгукаў ад крытыкаў. Асаблівай увагі карціна варта і дзякуючы таму, што музыку да яе напісаў Том Ёрк - саліст Radiohead.

Лука Гуаданьіна - адзін з самых прызнаных сучасных італьянскіх рэжысёраў, яго карціна "Вялікі ўсплёск" таксама была ганаравана пахвалой на Венецыянскім кінафестывалі, а "Называй мяне сваім імем" атрымала некалькі намінацый і ўзнагарод на прэміях "Залаты глобус" і "Оскар".

Стужка навiн
0