МІНСК, 12 ліс - Sputnik. Сталі вядомыя намінанты прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі ў намінацыі "Лепшы фільм", паведамілі арганізатары European Film Awards.
European Film Awards - "еўрапейскі "Оскар", адна з самых прэстыжных на кантыненце ўзнагарод у сферы кінематаграфіі.
У нядзелю былі названыя намінанты прэміі 2018 года. Так, за званне лепшага фільма будуць змагацца карціны "На мяжы светаў" (Швецыя / Данія), "Халодная вайна" (Польшча / Францыя / Вялікабрытанія), "Догмэн" (Італія / Францыя), "Дзяўчынка" (Бельгія / Нідэрланды) і "Шчаслівы Лазар" (Італія / Францыя / Германія / Швейцарыя).
Такім чынам, у лік намінантаў не патрапілі ні расійскія, ні беларускія кінастужкі. Нагадаем, фільмы з Беларусі і Расіі будуць змагацца за атрыманне прэміі "Оскар" - ад рэспублікі ў лік намінантаў патрапіла стужка "Хрусталь" Дар'і Жук, ад РФ - "Сабібор" Канстанціна Хабенскага.
Прэмія Еўрапейскай кінаакадэміі (European Film Awards) уручаецца з 1988 года.
Чытайце таксама:
- Насібуліна пра ролю ў фільме "Хрусталь" і пра тое, што засталося за кадрам
- Фільм "Хрусталь" атрымаў гран-пры фестываля ў Алматы
- Хабенскі: у "Сабібор" я ўклаў максімум пачуццяў і думак, лепш я не магу