"Жураўлі на Палессе ляцяць", "Алеся", "Спадчына, "Мой родны кут", "Майскі вальс", "Дарагія мае землякі", "Ліст з 45-га", "Полька беларуская", "Венскі вальс", "Трэба дома бываць часцей" - няма ў Беларусі чалавека, які б не ведаў гэтых песень. Некаторыя нават лічаць іх народнымі! Аднак усе яны з'явіліся на свет дзякуючы Ігару Лучанку.Ігар Лучанок нарадзіўся ў Мінску ў сям'і ўрача, аднак ранняе дзяцінства правёў у Мар'інай Горцы. Па словах кампазітара, ён ведаў свой род да дзясятага калена. Яго бацька быў музыкам-самавукам і вельмі хацеў, каб сын займаўся музыкай прафесійна. Будучы кампазітар спачатку вучыўся граць на цымбалах, а затым на фартэпіяна. Пасля заканчэння Беларускай кансерваторыі (клас кампазіцыі Анатоля Багатырова) стажыраваўся ў Ленінградскай кансерваторыі (пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Шастаковіча), скончыў аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі ў Ціхана Хрэннікава.Акрамя любімых усімі вядомых песень, Лучанок стварыў шэраг значных акадэмічных твораў, а яго "Песню пра Мінск" штодня адбіваюць куранты на Мінскай ратушы.Народны артыст СССР і Беларусі, любімы ўсімі беларускі кампазітар Ігар Лучанок памёр 13 кастрычніка 2018 года на 81-м годзе жыцця.Легендарныя хіты кампазітара слухайце на Sputnik.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры розных гадоў з жыцця музыканта, яго канцэртаў, сустрэч і блізкіх людзей.
"Жураўлі на Палессе ляцяць", "Алеся", "Спадчына, "Мой родны кут", "Майскі вальс", "Дарагія мае землякі", "Ліст з 45-га", "Полька беларуская", "Венскі вальс", "Трэба дома бываць часцей" - няма ў Беларусі чалавека, які б не ведаў гэтых песень. Некаторыя нават лічаць іх народнымі! Аднак усе яны з'явіліся на свет дзякуючы Ігару Лучанку.
Ігар Лучанок нарадзіўся ў Мінску ў сям'і ўрача, аднак ранняе дзяцінства правёў у Мар'інай Горцы. Па словах кампазітара, ён ведаў свой род да дзясятага калена. Яго бацька быў музыкам-самавукам і вельмі хацеў, каб сын займаўся музыкай прафесійна. Будучы кампазітар спачатку вучыўся граць на цымбалах, а затым на фартэпіяна. Пасля заканчэння Беларускай кансерваторыі (клас кампазіцыі Анатоля Багатырова) стажыраваўся ў Ленінградскай кансерваторыі (пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Шастаковіча), скончыў аспірантуру Маскоўскай кансерваторыі ў Ціхана Хрэннікава.
Акрамя любімых усімі вядомых песень, Лучанок стварыў шэраг значных акадэмічных твораў, а яго "Песню пра Мінск" штодня адбіваюць куранты на Мінскай ратушы.
Народны артыст СССР і Беларусі, любімы ўсімі беларускі кампазітар Ігар Лучанок памёр 13 кастрычніка 2018 года на 81-м годзе жыцця.
Ігар Лучанок "прадстаўляе" новую кампазіцыю мастацкаму кіраўніку беларускага ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну, 1976 год. Два таленавітых чалавека, разам яны стварылі мноства выдатных кампазіцый, разам бывалі на гастролях.
Аляксандра Лучанок з дачкой Святланай. З будучай жонкай Лучанок пазнаёміўся ў Мар'інай Горцы, куды яна прыехала, калі была студэнткай Брэсцкага музычнага вучылішча.
Народны артыст СССР Ігар Лучанок на фотавыставе, прысвечанай балетмайстру Валянціну Елізар'еву. Дарэчы, ў 2016 годзе Ігар Лучанок і Валянцін Елізар'еў былі ганараваныя медалямі ЮНЭСКА "Пяць кантынентаў".