Сёння беларусы развітваюцца з Ігарам Лучанком

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкГваздзікі
Гваздзікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цырымонія развітання праходзіць у Мінску ў Доме афіцэраў і працягнецца да 14 гадзін дня.

МІНСК, 14 ліс - Sputnik. Беларусы прыйшлі развітацца з народным артыстам СССР кампазітарам Ігарам Лучанком.

Развітанне праходзіць у Доме афіцэраў, недалёка ад якога ён жыў. Прыйсці праводзіць Ігара Лучанка ў апошні шлях можна будзе да 14 гадзін.

Ігар Лучанок і Уладзімір Мулявін - Sputnik Беларусь
Фота
Ігар Лучанок - рэдкія кадры з жыцця любімага кампазітара

Многія развітваюцца з Лученком у сацыяльных сетках, успамінаючы дні, калі ўдалося пагутарыць з кампазітарам. Хтосьці ўспамінае, што Лучанка часта можна было сустрэць недалёка ад Дома афіцэраў, дзе сёння можна ў апошні раз развітацца з кампазітарам.

"Ігар Міхайлавіч уваходзіў у склад культурна-шэфскай камісіі пры Мінабароны, якая час ад часу збіралася на свае пасяджэнні ў Доме афіцэраў. Непадалёк ад яго ён, уласна кажучы, і жыў. Таму даволі часта Лучанка можна было бачыць "у раёне танка", ён ішоў спаважнаю хадой у суправаджэнні спадарожніцы, якая кранальна клапаціўся пра яго. Я казаў яму "Добрага здароўя!" - успамінае беларус Аляксандр Мушта.

Хтосьці ўспамінае і больш асабістыя моманты

"Дзядзька Ігар настаяў, каб мяне ў музычную школу аддалі. Пасталеўшы, колькі разоў - не памятаю, дзякавала яго за "Зачарованную", - піша Надзея Падрэз.

А многія пішуць паведамленні з простай падзякай за песні, мелодыі якіх ведаюць пакаленні беларусаў, і проста - за кожную ноту.

Лучанок - аўтар амаль паўтысячы мелодый, сярод іх знакамітыя "Спадчына", "Полька беларуская", "Зачарованная". Беларускі кампазітар напісаў музыку для песень, якія ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Сам ён успамінаў, што ў яго мінскім доме пабывалі многія паэты і кампазітары, музыканты, выканаўцы - і Аляксандра Пахмутава з Мікалаем Дабранрававым, і Іосіф Кабзон, і Ціхан Хрэннікаў. У жніўні Лучанку споўнілася 80 гадоў.

Музыкант памёр 12 лістапада, спачуванні родным і блізкім выказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён прызнаў, што песні Лучанка застануцца залатымі шлягерамі на ўсе часы. Сярод узнагарод Лучанка - і Ордэн Францыска Скарыны, і Ордэн Айчыны. Кампазітара пахаваюць сёння на Алеі зорак Маскоўскіх могілак.

Стужка навiн
0