МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Міжнародная адукацыйная акцыя "Гістарычны Maximum" упершыню адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце 17 лістапада. Праверыць веды можна будзе ў любы зручны час з 12:00 да 19:30.
Акцыя, якая пройдзе на гістарычным факульцеце БДУ, прызваная папулярызаваць гістарычныя навукі. Удзельнікі акцыі змогуць праверыць свае веды ў галіне сусветнай і расійскай гісторыі, прычым тэсты маюць тры ўзроўні складанасці: "пачатковец", "аматар" і "гісторык".
Прыняць удзел у акцыі можна як індывідуальна, так і ў складзе каманды да 4-х чалавек. Кожны абірае тып пытанняў, зыходзячы з узроўню сваёй падрыхтоўкі, але арганізатары папярэджваюць, што студэнты і выпускнікі гістарычных факультэтаў змогуць паўдзельнічаць выключна ў катэгорыі "гісторык".
На выкананне задання адводзіцца паўгадзіны, вынікі ацэньваюцца ў балах. Максімальны бал, які можна атрымаць – 70 для заданняў любой складанасці. Тых, хто набраў найбольшую колькасць балаў, узнагародзяць памятнымі падарункамі.
Рэгістрацыя ажыццяўляецца на сайце праекта да 17 лістапада ўключна.
Тэсты складзеныя супрацоўнікамі Інстытута гісторыі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (СПБГУ). Арганізатарам акцыі выступіў гістарычны факультэт БДУ пры падтрымцы Інстытута гісторыі СПБГУ.
Міжнародная адукацыйная акцыя "Гістарычны Maximum" упершыню прайшла ў 2016 годзе ў Санкт-Пецярбургу. У 2017 мерапрыемства было арганізавана ў Маскве. У гэтым годзе да праекту далучацца прадстаўнікі Мінска, Ніжняга Ноўгарада, Вялікага Ноўгарада, Краснаярска, Калінінграда і Тарту (Эстонія).