Замест пакоя, дзе памёр Стэфан Баторый, у Старым замку будзе прыбіральня

© Photo : Николай ВолковПраект рэстаўрацыі Гродзенскага замка аўтарства Уладзіміра Бачкова
Праект рэстаўрацыі Гродзенскага замка аўтарства Уладзіміра Бачкова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Такія метамарфозы адбудуцца на гродзенскім аб’екце, калі будуць выдзеленыя грошы на распрацоўку архітэктурнага і будаўнічага аб’ектаў па другой чарзе рэканструкцыі.
МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Згодна з праектам рэканструкцыі Старога замка ў Гродне на месцы пакоя, у якім памёр кароль Стэфан Баторый, плануецца размясціць прыбіральню. Аб гэтым на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" напісаў гісторык Мікалай Волкаў, які з’яўляецца ініцыятарам дыскусіі аб правільнасці рэстаўрацыі гістарычнага аб’екта.
Макет Старога замку - Sputnik Беларусь
Мінкульт Польшчы зацікавіла будучыня Старога замка ў Гродне
Па словах Волкава, у бліжэйшы час на распрацоўку архітэктурнага і будаўнічага праектаў па другой чарзе рэканструкцыі замка плануюць выдзеліць грошы.
"Менавіта гэта прымусіла мяне заняцца пытаннем архітэктуры палаца, на якое раней я звяртаў мала ўвагі. Зараз можна паспрабаваць нешта змяніць. Калі ж "Гроднаграмадзянпраект" змарнуе сотні тысяч долараў на праектаванне фантазій Бачкова, павярнуць іх ужо будзе вельмі цяжка. Таму трэба змагацца зараз", - падкрэсліў спецыяліст.
Напярэдадні гісторык звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства культуры, Палату прадстаўнікоў, Гродзенскі абвыканкам, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей і Гроднаграмадзянпраект з лістом, у якім пералічаны ўсе недакладнасці рэканструкцыі палаца.
Згодна з планам архітэктара Уладзіміра Бачкова, няправільна вызначана планіроўка памяшканняў першага і другога паверхаў. Не адпавядаюць гістарычным крыніцам від і размяшчэнне галоўнай лесвіцы, атык над палацам і паверх на паддашшы, тэраса ўздоўж палаца. Замест залы "з 12 вокнамі" праектуецца адкрытая тэраса на вежы ля палаца, а у пакоі, дзе памёр Стэфан Баторый, плануецца размясціць прыбіральню для турыстаў.
"Рэалізацыя першай чаргі рэканструкцыі Старога замка ў Гродне (брама і сярэдняя вежа) паказала, што праект Уладзіміра Бачкова, паводле якога выконваюцца працы, не адпавядае гістарычным крыніцам, і каштоўны для нашай краіны помнік пераўтвараецца ў псеўдагістарычную фантазію", - падкрэсліў гісторык.
Адказаў на яго ліст пакуль не было.

Гісторыя пытання

Дыскусіі грамадскасці наконт рэканструкцыі Старога замка ў Гродне доўжацца ўжо не адзін месяц. Беларускія гісторыкі падкрэсліваюць – праект архітэктара Уладзіміра Бачкова не адпавядае гістарычным крыніцам і з’яўляецца фантазіяй аднаго чалавека.
Мікалай Волкаў раней тлумачыў, што навуковае абгрунтаванне праекта рэстаўрацыі Уладзіміра Бачкова зроблена ў 1990 годзе. Большая часта яго праекта скапіявана з даследванняў польскага навукоўца міжваеннага часу Яраслава Вайцэхоўскага, у даследваннях якога ёсць памылкі.
Гэтым летам Гродзенскі аблвыканкам ініцыяваў абмеркаванне праекта, на якім прысутнічалі ўсе зацікаўленыя бакі. Прадстаўнікі ўладаў падчас размовы падкрэслілі, што ўсе працы на замку з самага пачатку ішлі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
У сваю чаргу Уладзімір Бачкоў заявіў, што ў яго няма ні сіл, ні жадання, ні часу змагацца з навукоўцамі, бо ён даў абгрунтаваныя адказы на ўсё сумневы спецыялістаў.
Бачкоў падкрэсліў, што Мінкульт пільна сочыць за працамі на замку і адпаведна з заўвагамі праектныя рашэнні змяняюцца.
Стужка навiн
0