МІНСК, 18 ліс - Sputnik. У матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі БАТЭ здолеў узяць верх над "Гарадзеяй" у вельмі драматычным матчы.
Для выхаду ў паўфінал Кубка краіны барысаўчанам зараз прыйдзецца абгульваць нязручны футбольны клуб "Іслач".
У апошнім матчы барысаўчане не здолелі трапіць у вароты суперніка, нягледзячы на тое, што два таймы адыгралі моцным саставам.
"Сахарнікі" здолелі звесці гульню да пасляматчавых пенальці. Праўда, на "Барысаў-Арэне" поспех усё ж быў на баку БАТЭ. Футбалісты з Барысава забілі чатыры разы, а іх апаненты здолелі вызначыцца толькі двойчы.
Такім чынам, матч завяршыўся з лікам 4:2 на карысць БАТЭ. Гульні 1/4 Кубка Беларусі пачнуцца ў сакавіку будучага года.