МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Беларусь і Еўрасаюз наблізіліся да магчымасці падпісання пагадненняў аб аблягчэнні візавых фармальнасцяў і рэадмісіі, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка.
"Мы рэальна наблізіліся да магчымасці падпісання пагадненняў аб рэадмісіі і палягчэнні візавых фармальнасцяў. І я вельмі спадзяюся, што гэты пакет не патрапіць у такую ж сітуацыю, якая, на жаль, на дадзены момант склалася ў дачыненні праекта пагаднення аб прыярытэтах партнёрства", - цытуе Краўчанка БЕЛТА.
Беларусь і ЕС з 2014 года праводзяць кансультацыі аб пагадненнях па спрашчэнні візавых фармальнасцяў і рэадмісіі. Раней міністр замежных спраў рэспублікі Уладзімір Макей паведамляў, што ў перамовах ёсць некалькі спрэчных момантаў, па якіх бакі пакуль не прыйшлі да адзінай думкі.
На думку дыпламата ў супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам цэнтральным элементам павінна стаць падпісанне пагаднення аб партнёрстве і супрацоўніцтве.