Лукашэнка распавёў, колькі павінна каштаваць жыллё

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў фотабанкВысотны дом, архіўнае фота
Высотны дом, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі папярэдзіў, што павелічэнне ўзроўню заробку да 1 тысячы рублёў не значыць, што квадратны метр жылля павінен каштаваць столькі ж.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас семінара-нарады па развіцці будаўнічай галіны перасцярог урад ад аўтаматычнага павелічэння кошту квадратнага метра ў сувязі з ростам заробкаў.

Дзіцячы садок - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт: дзіцячыя садкі павінны быць арыгінальнымі

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што кошт квадратнага метра жылля - адно з найважнейшых пытанняў.

"Задачай урада застаецца захаванне формулы "адзін квадратны метр з дзяржпадтрымкай не вышэй за сярэднямесячны заробак".

У той жа час прэзідэнт папярэдзіў, што дасягненне ўзроўню заробка ў 1 тысячу рублёў "не азначае, што метр жылля аўтаматычна павінен каштаваць столькі ж".

Акрамя таго, беларускі лідар запатрабаваў вырашыць праблему даўгабудаў да канца першага паўгоддзя 2019 года.

"Цяпер такіх дамоў у краіне 35. Гэта, вядома, не 380 дамоў, як у 2013 годзе, але і іх быць не павінна. За кожным з іх - нашы грамадзяне", - нагадаў чыноўнікам прэзідэнт.

Лукашэнка запатрабаваў ад прадстаўнікоў мясцовых уладаў асабіста пракантраляваць завяршэнне будаўніцтва. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Камітэт дзяржкантролю і Генпракуратура павінны будуць прааналізаваць сітуацыю з даўгабудамі і прыняць меры.

Акрамя таго, Лукашэнка даручыў на заканадаўчым узроўні прызначыць Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва адзіным органам, які фармуе дзяржаўную палітыку ў гэтай сферы.

"Толькі профільнае міністэрства павінна ўсталёўваць будаўнічыя нормы. Задача астатніх - вызначаць нормы эксплуатацыі і забяспечваць кантроль за іх захаваннем", - сказаў на заканчэнне Лукашэнка.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі