"Фантастычныя стварэнні" застаюцца лідарамі пракату

© Photo : Warner Bros. (2018)"Фантастычныя стварэнні" застаюцца лідарамі пракату
Фантастычныя стварэнні застаюцца лідарамі пракату - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абысці "Злачынствы Грын-дэ-Вальда" па зборах не змагла нават гучная прэм'ера - мультфільм "Ральф супраць інтэрнэту".

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Фільм "Фантастычныя стварэнні: Злачынствы Грын-дэ-Вальда" застаецца лідарам беларускага пракату па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik у сталічным УП "Кінавідэапракат".

Новы фільм серыі "Фантастычныя стварэнні" выйшаў у беларускі пракат 15 лістапада і адразу стаў лідарам па касавых зборах.

Новыя Фантастычныя стварэнні ўзначалілі сусветны пракат - Sputnik Беларусь
Новыя "Фантастычныя стварэнні" ўзначалілі сусветны пракат

Заставаліся ў спісе самых папулярных фільмаў новыя "Фантастычныя стварэнні" і на мінулым тыдні. Так, толькі ў сталічных дзяржаўных кінатэатрах "Злачынствы Грын-дэ-Вальда" паглядзелі больш за 45 тысяч чалавек, зборы перавысілі 134 тысячы рублёў.

Нядрэнна ідуць "Фантастычныя стварэнні" і ў міжнародным пракаце: сумарныя касавыя зборы стужкі ўжо перавышаюць 430 мільёнаў даляраў.

Не змагла перамагчы "Злачынствы Грын-дэ-Вальд" ў пракаце гучная прэм'ера студыі Disney - мультфільм "Ральф супраць інтэрнэту". У Мінску анімацыю паглядзелі каля 16,5 тысяч чалавек, а зборы перавысілі 92 тысячы рублёў.

Трэцяе месца ў сталічным пракаце займае "Багемская рапсодыя" (67,2 тысячы рублёў), на чацвёртым месцы баявік "Удовы" і 10,4 тысячы рублёў. Замыкае пяцёрку самых касавых фільмаў Мінска беларускі пераклад мультфільма Уэса Андэрсана "Неверагодны мiстэр Фокс" і восем тысяч рублёў.

Стужка навiн
0