Меладрама з элементамі фантастыкі была знятая сумесна "Беларусьфільмам" і расійскай кінакампаніяй "Маўр". Рэжысёр карціны - Дзмітрый Астрахан, паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнай кінастудыі.
Сюжэт карціны - гісторыя звычайнай сям'і, у якой вядомы кінапрадзюсар пасля інфаркту збіраецца з жонкай паехаць падлячыцца. Планы на сумесны адпачынак бурацца з-за запрашэння на вечарыну, ад якога заўзяты тусоўшчык ніяк не можа адмовіцца. Тым больш што там яго чакае сустрэча са сваёй пратэжэ - маладой актрысай.
За гісторыяй з боку назірае "непадкупная камісія", якая павінна вырашыць, чые пачуцці шчырыя і для каго вечнасць разам будзе узнагародай.
Аўтарам сцэнарыя традыцыйна выступіў Алег Данілаў, які шмат гадоў супрацоўнічае з Астраханам. У фільме здымаліся Аляксандр Дамагараў, Ганна Семяновіч, Таццяна Кабанава і іншыя. З беларускіх акцёраў у карціне занятыя Андрэй Дабравольскі, Раіса Сідорчык, Аляксандр Ткачонак і іншыя.
Беларуская прэм'ера фільма адбудзецца 6 снежня ў кінатэатры "Беларусь". Плануецца, што Астрахан асабіста прадставіць сваю карціну беларускім гледачам.