Самая сумная аповесць на свеце паўстане перад гледачом у абноўленым выглядзе: 5 снежня на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца прэм'ера новай рэдакцыі балета "Рамэа і Джульета" ў пастаноўцы народнага артыста СССР і Беларусі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянціна Елізар'ева.
Упершыню п'еса пра веронскіх закаханых Уільяма Шэкспіра, якая пакладзена на музыку Сяргея Пракоф'ева, з'явілася на падмостках беларускага тэатра оперы і балета ў 1988 годзе - тую пастаноўку Елізар'ева хвалілі крытыкі і любілі гледачы.
Маэстра не раскрываў, якой будзе новая рэдакцыя балета, але абяцаў, што "копіяй і злепкам ранейшага гэты балет дакладна не будзе".
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры з генеральнага прагону спектакля.
© Photo : Михаил НестеровГенеральны прагон новай рэдакцыі балета "Рамэа і Джульета" ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева адбыўся напярэдадні прэм'еры.
1/22
© Photo : Михаил Нестеров
Генеральны прагон новай рэдакцыі балета "Рамэа і Джульета" ў пастаноўцы Валянціна Елізар'ева адбыўся напярэдадні прэм'еры.
© Photo : Михаил НестеровУпершыню балет "Рамэа і Джульета" з'явіўся на беларускай сцэне ў 1988 годзе.
2/22
© Photo : Михаил Нестеров
Упершыню балет "Рамэа і Джульета" з'явіўся на беларускай сцэне ў 1988 годзе.
© Photo : Михаил НестеровУ трох дзеяннях балета маэстра распавёў усе падзеі шэкспіраўскай гісторыі.
3/22
© Photo : Михаил Нестеров
У трох дзеяннях балета маэстра распавёў усе падзеі шэкспіраўскай гісторыі.
© Photo : Михаил НестеровАд першага танца Рамэа і Джульеты да іх гібелі ў фамільным склепе Капулеці.
4/22
© Photo : Михаил Нестеров
Ад першага танца Рамэа і Джульеты да іх гібелі ў фамільным склепе Капулеці.
© Photo : Михаил НестеровАбноўлены балет "Рамэа і Джульета" стане першай пастаноўкай Валянціна Елізар'ева пасля вяртання ў тэатр.
5/22
© Photo : Михаил Нестеров
Абноўлены балет "Рамэа і Джульета" стане першай пастаноўкай Валянціна Елізар'ева пасля вяртання ў тэатр.
© Photo : Михаил НестеровДырыжор-пастаноўшчык новай аўтарскай рэдакцыі - уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Чарнуха-Воліч.
6/22
© Photo : Михаил Нестеров
Дырыжор-пастаноўшчык новай аўтарскай рэдакцыі - уладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Чарнуха-Воліч.
© Photo : Михаил НестеровЛібрэта, харэаграфія і пастаноўка - Валянціна Елізар'ева.
7/22
© Photo : Михаил Нестеров
Лібрэта, харэаграфія і пастаноўка - Валянціна Елізар'ева.
© Photo : Михаил НестеровПрэм'ера адбудзецца ўжо сёння, 5 снежня.
8/22
© Photo : Михаил Нестеров
Прэм'ера адбудзецца ўжо сёння, 5 снежня.
© Photo : Михаил НестеровВяртання Елізар'ева чакалі амаль дзесяць гадоў - у 2009 годзе выбітны беларускі харэограф і народны артыст Беларусі Валянцін Елізар'еў сышоў з калектыву, адмовіўшыся ад прапановы стаць галоўным балетмайстрам.
9/22
© Photo : Михаил Нестеров
Вяртання Елізар'ева чакалі амаль дзесяць гадоў - у 2009 годзе выбітны беларускі харэограф і народны артыст Беларусі Валянцін Елізар'еў сышоў з калектыву, адмовіўшыся ад прапановы стаць галоўным балетмайстрам.
© Photo : Михаил НестеровЗа многія гады выкладання ў Беларускай акадэміі музыкі, прафесарам якой ён з'яўляецца, Елізар'еў ужо стварыў плеяду вучняў - харэографаў, балетмайстраў.
10/22
© Photo : Михаил Нестеров
За многія гады выкладання ў Беларускай акадэміі музыкі, прафесарам якой ён з'яўляецца, Елізар'еў ужо стварыў плеяду вучняў - харэографаў, балетмайстраў.
© Photo : Михаил НестеровХарэаграфія Елізар'ева заўсёды адрознівалася наватарствам, ён шукаў новыя цікавыя ідэі, здзіўляў нечаканымі рэжысёрскімі рашэннямі.
11/22
© Photo : Михаил Нестеров
Харэаграфія Елізар'ева заўсёды адрознівалася наватарствам, ён шукаў новыя цікавыя ідэі, здзіўляў нечаканымі рэжысёрскімі рашэннямі.
© Photo : Михаил Нестеров30 гадоў таму тэатральныя крытыкі адклікаліся на пастаноўку "Рамэа і Джульета" выключна хвалебнымі рэцэнзіямі.
12/22
© Photo : Михаил Нестеров
30 гадоў таму тэатральныя крытыкі адклікаліся на пастаноўку "Рамэа і Джульета" выключна хвалебнымі рэцэнзіямі.
© Photo : Михаил НестеровУ дуэльных сцэнах тады з'явіўся новы вобраз, які да Елізар'ева не вылучаў ні адзін лібрэтыст і пастаноўшчык.
13/22
© Photo : Михаил Нестеров
У дуэльных сцэнах тады з'явіўся новы вобраз, які да Елізар'ева не вылучаў ні адзін лібрэтыст і пастаноўшчык.
© Photo : Михаил НестеровГэта вобраз Варожасці, персаніфікаваны ў постацях шасці артыстаў. Іх пластыка выглядае як пародыя на танцавальныя маналогі рэальных герояў.
14/22
© Photo : Михаил Нестеров
Гэта вобраз Варожасці, персаніфікаваны ў постацях шасці артыстаў. Іх пластыка выглядае як пародыя на танцавальныя маналогі рэальных герояў.
© Photo : Михаил НестеровВарожасць - не проста вобраз, але паўнавартасная дзеючая асоба спектакля: менавіта Варожасць укладвае шпагі ў рукі прадстаўнікоў кланаў Мантэкі і Капулеці, яна нашэптвае Тыбальду падазрэнні аб Рамэа і яна на працягу ўсяго спектакля схіляецца над кожным зрынутым героем.
15/22
© Photo : Михаил Нестеров
Варожасць - не проста вобраз, але паўнавартасная дзеючая асоба спектакля: менавіта Варожасць укладвае шпагі ў рукі прадстаўнікоў кланаў Мантэкі і Капулеці, яна нашэптвае Тыбальду падазрэнні аб Рамэа і яна на працягу ўсяго спектакля схіляецца над кожным зрынутым героем.
© Photo : Михаил Нестеров"Наш спектакль пра каханне і нянавісць, аб шчырай дружбе і бессэнсоўнай варожасці, несмяротнай, як каханне, моцнай, як смерць, як вечнае пытанне, якое зноў і зноў задае сабе чалавецтва..." - казаў Валянцін Елізар'еў аб сваім новым тварэнні.
16/22
© Photo : Михаил Нестеров
"Наш спектакль пра каханне і нянавісць, аб шчырай дружбе і бессэнсоўнай варожасці, несмяротнай, як каханне, моцнай, як смерць, як вечнае пытанне, якое зноў і зноў задае сабе чалавецтва..." - казаў Валянцін Елізар'еў аб сваім новым тварэнні.
© Photo : Михаил НестеровУ тэатры спадзяюцца, што змены пойдуць на карысць спектаклю, бо ён як чалавек: нараджаецца, сталее, мяняецца.
17/22
© Photo : Михаил Нестеров
У тэатры спадзяюцца, што змены пойдуць на карысць спектаклю, бо ён як чалавек: нараджаецца, сталее, мяняецца.
© Photo : Михаил НестеровПастаноўку Елізар'ева называлі акцёрскім балетным спектаклем, у якім харэограф не толькі здолеў прадэманстраваць каласальныя магчымасці сваіх артыстаў, але і раскрыў іх яркі артыстызм.
18/22
© Photo : Михаил Нестеров
Пастаноўку Елізар'ева называлі акцёрскім балетным спектаклем, у якім харэограф не толькі здолеў прадэманстраваць каласальныя магчымасці сваіх артыстаў, але і раскрыў іх яркі артыстызм.
© Photo : Михаил НестеровІ гэта тычыцца не толькі выканаўцаў цэнтральных персанажаў, пастаноўшчык здолеў падкрэсліць індывідуальнасць кожнага артыста кардэбалета.
19/22
© Photo : Михаил Нестеров
І гэта тычыцца не толькі выканаўцаў цэнтральных персанажаў, пастаноўшчык здолеў падкрэсліць індывідуальнасць кожнага артыста кардэбалета.
© Photo : Михаил НестеровСпектакль пазбаўляўся другарадных герояў. У гэтай трагедыі ўсе змешчаныя на сцэне адыгрываюць важную ролю.
20/22
© Photo : Михаил Нестеров
Спектакль пазбаўляўся другарадных герояў. У гэтай трагедыі ўсе змешчаныя на сцэне адыгрываюць важную ролю.
© Photo : Михаил НестеровАсоба варта адзначыць партытуру Сяргея Пракоф'ева, якая па праву лічыцца класікай музычнага тэатра ХХ стагоддзя.
21/22
© Photo : Михаил Нестеров
Асоба варта адзначыць партытуру Сяргея Пракоф'ева, якая па праву лічыцца класікай музычнага тэатра ХХ стагоддзя.
© Photo : Михаил НестеровГенеральны прагон завершаны, і зала замёрла ў чаканні прэм'еры.
22/22
© Photo : Михаил Нестеров
Генеральны прагон завершаны, і зала замёрла ў чаканні прэм'еры.