Карціну Рэмбрандта з яго адбіткамі пальцаў прадалі за 12,1 млн долараў

© AFP 2024 / GIUSEPPE CACACEКарціну Рэмбрандта з яго адбіткамі пальцаў прадалі за 12,1 млн долараў
Карціну Рэмбрандта з яго адбіткамі пальцаў прадалі за 12,1 млн долараў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лот зацікавіў калекцыянераў дзякуючы двум адбіткам, знойдзеным на першасным пласце фарбы, эксперты выказалі здагадку, што гэтыя сляды пакінуў на палатне сам мастак.

МІНСК, 6 сне - Sputnik. Малавядомае палатно Рэмбрандта "Эцюд галовы юнака" прадалі на аўкцыёне за 12,1 мільёна долараў, пра гэта паведамілі прадстаўнікі аўкцыённага дома Sotheby's.

Карціну Рэмбранта Начны дазор рыхтуюць да рэстаўрацыі на вачах у публікі ў Мастацкім музеі Амстэрдама - Sputnik Беларусь
Карціну Рэмбранта "Начны дазор" будуць рэстаўраваць на вачах у публікі

На думку даследчыкаў, карціна была напісала галандскім мастаком у 1655 годзе. "Эцюд галовы юнакі" лічыцца адным з сямі накідаў Рэмбрандта, на якіх намаляваны Ісус у вобразе маладога чалавека. Палатно зусім невялікае - усяго 25 на 20 сантыметраў, яно было напісана маслам на дубовай дошцы.

Калекцыянеры зладзілі сапраўдную барацьбу за гэты лот, паколькі іх увагу прыцягнулі адбіткі пальцаў, знойдзеныя на першасным пласце фарбы. Эксперты выказалі здагадку, што два адбіткі належаць самому Рэмбранту, аднак гэта ўсяго толькі тэорыя, пацвердзіць якую немагчыма. Тым не менш, верагоднасць таго, што сляды на карціне могуць належаць майстру, прыцягнула знатакоў мастацтва. Стаўкі рэзка ўзраслі, і ў выніку палатно было прададзена за 12,1 мільёна долараў, што ў 1,5 разы перавысіла першапачатковы кошт.

Аўкцыён з працамі "старых майстроў" адбыўся напярэдадні ў Лондане. Больш за 80% выстаўленых на продаж твораў мастацтва былі выкупленыя. Сумарны кошт усіх прададзеных лотаў перавысіў 38,5 мільёнаў долараў.

Харменс ван Рэйн Рэмбрант (1606-1669) - адзін з самых яркіх майстроў "залатога стагоддзя" галандскага жывапісу. Яго асаблівым талентам была прызнана перадача на палотнах святлаценю. Рэмбрант нарадзіўся ў сям'і млынара, у падлеткавым узросце навучаўся жывапісу і ўвайшоў у гісторыю мастацтва як адзін з найвялікшых мастакоў.

Стужка навiн
0