Мінскі мядзведзь Трыстан спіць і не ведае, што яму з Расіі вязуць нявесту

© Pixabay / howoБуры мядзведзь, архіўнае фота
Буры мядзведзь, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Хутка ў заапарку з'явяцца і іншыя новыя насельнікі - амурскія і бенгальскія тыгрыцы.

МІНСК, 8 сне - Sputnik. Адзін з самых старых жыхароў Мінскага заапарка мядзведзь Трыстан, як толькі наступілі маразы, залёг у спячку, паведамілі ў заапарку.

Мядзведзь-сіноптык лёг у спячку ў Магілёўскім заасаду: чакаем моцных маразоў - Sputnik Беларусь
Мядзведзь-сіноптык лёг у спячку ў Магілёўскім заасаду: чакаем моцных маразоў

Трыстан трапіў у Мінскі заапарк у дзіцячым узросце, яго разам з сястрой прывезлі з Расіі ў Мінск больш за 18 гадоў таму. За гэты час мішкі не раз станавіліся аб'ектам ўвагі беларускіх СМІ - спачатку калі быў аб'яўлены конкурс на імёны, а потым - калі ў Трыстана і Ізольды загінулі дзіцяняты.

"Напярэдадні зімы Трыстану памянялі рацыён, ён нагуляў тлушч і шчасна, у тэрмін залёг у зімовую спячку", - распавялі Sputnik у заапарку.

Па словах спецыялістаў, у яго ў клетцы збудаваная імправізаваная берлога, а каб зімовая спячка была "цёплай і мяккай", яму туды даставілі 300 кілаграмаў сена.

Мядзведзіца з трагічным лёсам

У заапарку таксама распавялі, што апошнія гады мядзведзь Трыстан у Мінскім заапарку мучыўся ў адзіноце - яго родная сястра Ізольда памерла некалькі гадоў таму. У гэтым годзе з Пензенскім заапаркам прайшлі перамовы аб тым, што ў Мінск даставяць маладую мядзведзіцу.

"Гэтай мядзведзіцы дзесьці чатыры гады. У яе трагічны лёс. Жывёлу хацелі ўсыпіць, але мы выратавалі яе і папрасілі перадаць нам, каб яна магла скласці пару нашаму Трыстану", - распавялі ў заапарку.

Лебедзь, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Проста хтосьці занадта многа есць: тоўстага лебедзя выратавалі ў Віцебску

Зараз працягваюцца перамовы, афармляюцца дакументы, і ў бліжэйшы час мядзведзіцу павінны даставіць у Мінск, удакладнілі суразмоўцы Sputnik.

Маладая нявеста

Як чакаецца, жывёлу могуць даставіць альбо ў канцы снежня, альбо ў пачатку студзеня 2019 года.

"Трыстан праспіць не толькі прыбыццё малады нявесты, але і свой дзень нараджэння", - сказалі ў заапарку.

Там ўдакладнілі, што днём нараджэння ў яго лічыцца 7 студзеня 2010 года.

"Наш Трыстан немалады, па чалавечых мерках яму за пяцьдзесят. Як ён успрыме маладую мядзведзіцу, незразумела. Жывёлы могуць і не пасябраваць", - сказалі ў заапарку. Па словах спецыялістаў, на гэты выпадак у новым вальеры ёсць два аддзяленні - для Трыстана і для мядзведзіцы.

Буры мядзведзь - Sputnik Беларусь
Мядзведзь з фрустрацыяй: жывёлы пакутуюць ў адным з перасоўных заапаркаў

"Калі мядзведзі не спадабаюцца адзін аднаму і будуць канфліктаваць, то іх будуць закрываць у асобных клетках і па чарзе выпускаць у агульны вальер", - растлумачылі ў заапарку.

Зааінцэст

Мядзведзь Трыстан і яго родная сястра Ізольда, якіх з маладога ўзросту трымалі ў адной клетцы, больш за 10 гадоў таму сталі бацькамі. Зааінцэст паміж мядзведзямі прывёў да нараджэння нежыццяздольных нашчадкаў, у медзведзянятаў быў вельмі слабы імунітэт з-за таго, што іх бацькі былі роднымі братам і сястрой. У 2007 годзе заатэхнікі знайшлі ў клетцы толькі адно мёртвае медзведзяня, яно было неверагодна маленькага памеру.

Зімовая спячка

У заапарку распавялі, што практычна ў адзін час з Трыстанам ў зімовую спячку залеглі барсукі. А вожыкі ў Мінскім заапарку ў спячку не ўпадаюць, таму што круглы год жывуць у цёплых хатках.

"З надыходам халадоў цеплалюбных жывёл, якія да гэтага былі на вуліцы, перавялі ў цёплыя ацяпляныя клеткі. У першую чаргу гэта малпы", - сказалі ў заапарку, удакладніўшы, што толькі японскі макак Ляля, у якога цёплая шубка, выдатна зімуе ў сваёй звыклай клетцы. Не пераводзяць у цёплыя домікі і прадстаўнікоў каціных: пум, львоў, тыграў, на вуліцы зімуюць і іншыя драпежнікі - лісы і ваўкі, а таксама драпежныя птушкі.

Суразмоўцы агенцтва распавялі, што хутка з'явяцца новыя насельнікі - Амурскія і бенгальскія тыгрыцы.

Стужка навiн
0