МІНСК, 11 сне - Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" саступіў у хатнім паядынку рэгулярнага чэмпіянату КХЛ падольскаму "Віцязю", паведамляе Sputnik.
Чарговы матч хатняй серыі "зубры" правялі сёння на "Мінск-Арэне" супраць "Віцязя". Паядынак завяршыўся з лікам 0:1 (0:1, 0:0, 0:0). Адзіную шайбу ў вароты гаспадароў закінуў Аляксандр Шаўчэнка (10-я хвіліна).
Мінчане прайгралі трэці хатні матч запар і займаюць апошняе месца на Захадзе з 22 ачкамі, набранымі ў 37 гульнях. Адставанне ад восьмага месца, якое належыць "Віцязю", ужо складае 15 балаў.
Зараз у КХЛ надыходзіць міжнародная паўза, затым мінскае "Дынама" правядзе яшчэ тры гульні ў родных сценах - 18 снежня ў госці прыедзе рыжскае "Дынама".