МІНСК, 12 сне - Sputnik. Пошукавая сістэма Google падвяла вынікі адыходзячага 2018 года, перадае Sputnik.
Былі названыя самыя папулярныя запыты ў розных краінах, у тым ліку ў Беларусі. Па дадзеных карпарацыі, беларусаў сёлета цікавілі ЧС-2018, серыялы "Мажор 3" і "Паліцэйскі з Рублёўкі 3 сезон", "Еўрабачанне 2018", Алімпіяда - 2018.
У раздзеле "Персоны года" пазначаныя Стывен Хокінга, XXXTentacion, Іосіф Кабзон, Алег Табакоў, Фрэдзі Мэрк'юры. Цікавіліся беларусы і рознымі фільмамі, серыяламі і тэлешоу. У ліку запытаў - праграмы "Халасцяк", "Замуж за Бузаву", "Бітва экстрасэнсаў".
Пакупкамі года сталі аўто, кватэра, ровар, матацыкл і зімовыя шыны.
Раней пошукавая сістэма "Яндэкс" таксама падвяла вынікі адыходзячага года і назвала папулярныя пошукавыя запыты ў беларусаў.