Карціна "Унутры сябе" стала лепшым ігравым фільмам Беларусі 2018 года

© Photo : Первая Киновидео Компания (2018)Кадр з фільма "Унутры сябе"
Кадр з фільма Унутры сябе - Sputnik Беларусь
Лаўрэатаў першай Нацыянальнай кінапрэміі Беларусі назвалі ў Доме кіно ў Мінску.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Першую Нацыянальную кінапрэмію Беларусі ў намінацыі "Лепшы ігравы фільм" атрымала карціна рэжысёра Сяргея Талыбава "Унутры сябе", паведаміў карэспандэнт Sputnik.

Фільм Хрусталь не трапіў у шорт-ліст Оскара - Sputnik Беларусь
Фільм "Хрусталь" не трапіў у шорт-ліст "Оскара"

Лаўрэатаў першай Нацыянальнай кінапрэміі Беларусі назвалі напярэдадні ў Доме кіно ў Мінску. Прэмію ўручалі больш чым у 20 намінацыях.

Адзін з прадзюсараў карціны "Унутры сябе" Віктар Лабковіч прызнаў, што перамога не стала для яго нечаканасцю. Стужку, якую ён прадзюсаваў, Лабковіч назваў лепшым фільмам з заяўленых на прэмію. Задаволены рашэннем журы і рэжысёр Андрэй Курэйчык, які пры гэтым крыху расчараваны тым, што сам не ўвайшоў у склад камісіі.

Па словах стваральнікаў стужкі "Унутры сябе", карціна знятая ў духу скандынаўскіх фільмаў, толькі пры гэтым заканадаўцы жанру здзівіліся б яго бюджэце.

© Sputnik / Марина СеребряковаУручэнне прэміі Валерыю Рыбарову
Карціна Унутры сябе стала лепшым ігравым фільмам Беларусі 2018 года - Sputnik Беларусь
Уручэнне прэміі Валерыю Рыбарову

Прэмію за лепшую жаночую ролю далі акторцы Веры Паляковай-Макей за другі сезон серыяла "Ой, ма-моч-кі! - 2". Узнагароду за лепшую мужчынскую ролю пасмяротна атрымаў Пётр Юрчанкоў - малодшы - за карціну "Сляды на вадзе".

Прэмію за выдатны ўклад у развіццё беларускага кінематографа атрымаў кінарэжысёр, сцэнарыст і заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Валерый Рыбароў.

Конкурс праводзіўся ў рэспубліцы ўпершыню, яго арганізатарамі сталі Міністэрства культуры Беларусі, Мінгарвыканкам, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, кінастудыя "Беларусьфільм", Беларуская гільдыя акцёраў кіно і Беларускі саюз кінематаграфістаў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі