https://bel.sputnik.by/20181220/Partret-Madlen-Kasten-penzlya-Khama-Sutsna-tsyaper-zakhovaetstsa--Belarus-1039233428.html
Партрэт Мадлен Кастен пэнзля Хаіма Суціна цяпер захоўваецца ў Беларусі
Партрэт Мадлен Кастен пэнзля Хаіма Суціна цяпер захоўваецца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Выява самай чароўнай, па версіі Пабла Пікаса, жанчыны Парыжа каштуе больш за 300 тысяч долараў. 20.12.2018, Sputnik Беларусь
2018-12-20T10:56+0300
2018-12-20T10:56+0300
2018-12-20T10:37+0300
мастакі парыжскай школы з беларусі
культура
галоўнае
навіны
у свеце
хаім суцін
галерэя "арт-беларусь"
мінск
мастацтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103923/35/1039233519_0:0:1200:678_1920x0_80_0_0_0087f07f7be90f388c22e765b4017740.jpg
МІНСК, 20 сне - Sputnik. Яшчэ адна карціна беларускага прадстаўніка Парыжскай школы мастака Хаіма Суціна папоўніла экспазіцыю ў галерэі "Арт-Беларусь". Напярэдадні выбітны твор мастацтва прадставілі гледачам.Кошт карціны складае больш за 300 тысяч долараў. Мастацкі твор патрапіў у Беларусь з Вялікабрытаніі – на яго выпадкова натрапілі на лонданскім аукцыёне.Карціна намаляваная ў 1937 годзе. Гэта партрэт сяброўкі мастака і калекцыянера Мадлен Кастен – толькі ёй Хаім Суцін дазваляў знаходзіцца ў сваёй майстэрні падчас працы. Менавіта яе мастак Пабла Пікаса назваў "самай чароўнай жанчынай Парыжа".Па ўспамінах Кастен, Суцін вельмі строга ставіўся да сваіх мадэляў, забараняў ім рухацца і нават размаўляць. Менавіта так і з’явілася "Якая заснула з кнігай" – яна проста стамілася.Гэта не першая карціна Суціна у галерэі Арт-Беларусь, дзе выстаўляюцца творы з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Тут таксама знаходзяцця "Вялікія лугі ў Шартры, ля віядука" і самая дарагая карціна Беларусі "Ева".У гэтым годзе галерэя таксама папоўнілася трыма творамі беларусаў Парыжскай школы з прыватных французкіх калекцый. Карціна Восіпа Цадкіна "Трое аголеных за сталом" была набыта на аукцыёне "Christie's". Партрэт "Жанчына ў чырвонай камізэльцы" кісці Міхаіла Кікоіна патрапіла ў калекцыю з аукцыёна "Artcurial", а партрэт "Дзяўчынка з чырвоным бантом" Якава Балглея раней належала калекцыянеру, фамілія якога не раскрываецца.Новая карціна стане адпраўной кропкай для новага праекта ў галерэі Арт-Беларусь. Па словах куратара галерэі Аляксандра Зіменкі, з нагоды 125-годдзя мастака плануецца стварыць сусветную інтэрактыўную карту яго творчасці."Мы запрашаем дасылаць інфрамацыю аб тым, у якіх музейных сборах знаходзяцца творы Хаіма Суціна. Такім чынам, мы плануем стварыць інтэрактыўную карту і зробім Суціна больш вядомым, у тым ліку, у нашай краіне", - патлумачыў ён.
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103923/35/1039233519_0:0:1200:754_1920x0_80_0_0_bd980afb30b932ea754df218c94f4204.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мастакі парыжскай школы з беларусі, культура, галоўнае, навіны , у свеце, хаім суцін, галерэя "арт-беларусь", мінск, мастацтва
мастакі парыжскай школы з беларусі, культура, галоўнае, навіны , у свеце, хаім суцін, галерэя "арт-беларусь", мінск, мастацтва
Партрэт Мадлен Кастен пэнзля Хаіма Суціна цяпер захоўваецца ў Беларусі
Выява самай чароўнай, па версіі Пабла Пікаса, жанчыны Парыжа каштуе больш за 300 тысяч долараў.
МІНСК, 20 сне - Sputnik. Яшчэ адна карціна беларускага прадстаўніка Парыжскай школы мастака Хаіма Суціна папоўніла экспазіцыю ў галерэі "Арт-Беларусь". Напярэдадні выбітны твор мастацтва прадставілі гледачам.
Кошт карціны складае больш за 300 тысяч долараў. Мастацкі твор патрапіў у Беларусь з Вялікабрытаніі – на яго выпадкова натрапілі на лонданскім аукцыёне.
Карціна намаляваная ў 1937 годзе. Гэта партрэт сяброўкі мастака і калекцыянера Мадлен Кастен – толькі ёй Хаім Суцін дазваляў знаходзіцца ў сваёй майстэрні падчас працы. Менавіта яе мастак Пабла Пікаса назваў "самай чароўнай жанчынай Парыжа".
Па ўспамінах Кастен, Суцін вельмі строга ставіўся да сваіх мадэляў, забараняў ім рухацца і нават размаўляць. Менавіта так і з’явілася "Якая заснула з кнігай" – яна проста стамілася.
Гэта не першая карціна Суціна у галерэі Арт-Беларусь, дзе выстаўляюцца творы з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Тут таксама знаходзяцця "Вялікія лугі ў Шартры, ля віядука" і
самая дарагая карціна Беларусі "Ева".
У гэтым годзе галерэя таксама папоўнілася
трыма творамі беларусаў Парыжскай школы з прыватных французкіх калекцый. Карціна Восіпа Цадкіна "Трое аголеных за сталом" была набыта на аукцыёне "Christie's". Партрэт "Жанчына ў чырвонай камізэльцы" кісці Міхаіла Кікоіна патрапіла ў калекцыю з аукцыёна "Artcurial", а партрэт "Дзяўчынка з чырвоным бантом" Якава Балглея раней належала калекцыянеру, фамілія якога не раскрываецца.
Новая карціна стане адпраўной кропкай для новага праекта ў галерэі Арт-Беларусь. Па словах куратара галерэі Аляксандра Зіменкі, з нагоды 125-годдзя мастака плануецца стварыць сусветную інтэрактыўную карту яго творчасці.
"Мы запрашаем дасылаць інфрамацыю аб тым, у якіх музейных сборах знаходзяцца творы Хаіма Суціна. Такім чынам, мы плануем стварыць інтэрактыўную карту і зробім Суціна больш вядомым, у тым ліку, у нашай краіне", - патлумачыў ён.