Многія беларусы на калядныя і навагоднія выхадныя плануюць падарожжа ў суседнія краіны, дзе графік рабочых дзён не заўсёды супадае з беларускім. Гэта можа адбіцца на коштах, працы крам або чэргах у пунктах пропуску.
Так, у Латвіі, Літве і Польшчы выхадныя на каталіцкія Каляды працягнуцца да 26 снежня, прычым у гэтыя дні могуць не працаваць польскія гандлёвыя цэнтры. У Расіі ж каталіцкія Каляды выхаднымі не адзначаны, затое расіяне на зайздрасць суседзям сыходзяць на доўгія навагоднія канікулы з 30 снежня па 8 студзеня.
У інфаграфіцы Sputnik - каляндар непрацоўных дзён у апошнія два тыдні 2018 года і ў першыя два тыдні 2019 года для Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.
КАЛІ У ВАС НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕЦЦА ІНФАГРАФІКА - ГЛЯДЗІЦЕ МАТЭРЫЯЛ НА ПОЎНАЙ ВЕРСІІ САЙТА >>