09:50 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.16
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Непрацоўныя дні ў Беларусі і суседніх краінах на Каляды і Новы год 2018–2019

Каляндар непрацоўных дзён на калядныя і навагоднія святы 2018-2019 у Беларусі і суседніх краінах - у інфаграфіцы Sputnik.

Многія беларусы на калядныя і навагоднія выхадныя плануюць падарожжа ў суседнія краіны, дзе графік рабочых дзён не заўсёды супадае з беларускім. Гэта можа адбіцца на коштах, працы крам або чэргах у пунктах пропуску.

Так, у Латвіі, Літве і Польшчы выхадныя на каталіцкія Каляды працягнуцца да 26 снежня, прычым у гэтыя дні могуць не працаваць польскія гандлёвыя цэнтры. У Расіі ж каталіцкія Каляды выхаднымі не адзначаны, затое расіяне на зайздрасць суседзям сыходзяць на доўгія навагоднія канікулы з 30 снежня па 8 студзеня.

У інфаграфіцы Sputnik - каляндар непрацоўных дзён у апошнія два тыдні 2018 года і ў першыя два тыдні 2019 года для Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

КАЛІ У ВАС НЕ АДЛЮСТРОЎВАЕЦЦА ІНФАГРАФІКА - ГЛЯДЗІЦЕ МАТЭРЫЯЛ НА ПОЎНАЙ ВЕРСІІ САЙТА >>

Тэмы:
Новы год - 2019 (37)
Тэги:
Беларусь, Выхадныя, Святы

Яшчэ інфаграфіка

Галоўныя тэмы