Пуцін распавёў пра свае планы на навагоднія святы

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў фотабанкПуцін распавёў пра свае планы на навагоднія святы
Пуцін распавёў пра свае планы на навагоднія святы - Sputnik Беларусь
Па словах расейскага лідара, ён хоча пагуляць у хакей і пакатацца на лыжах.

МІНСК, 30 сне - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін распавёў, што ў яго няма асаблівых планаў на Новы год і калядны адпачынак. Кіраўнік дзяржавы мае намер правесці іх у Маскве, хоча пагуляць у хакей і пакатацца на лыжах.

Навагодняе тэлевіншаванне Лукашэнкі запішуць 30 снежня - Sputnik Беларусь
Эйсмант: навагодняе тэлевіншаванне Лукашэнкі запішуць 30 снежня

"Так ніякіх асабліва планаў няма, буду тут, у Маскве, а потым паглядзім, можа, у хакей пагуляю, на лыжах пакатаюсь, там відаць будзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24".

Напярэдадні вечарам расійскі лідар правёў сустрэчу з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам. Былі закрануты актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Пасля сустрэчы Пуцін прыняў удзел у таварыскім хакейным матчы "Начной лігі", які прайшоў на катку на Краснай плошчы.

"Аляксандру Рыгоравічу (Лукашэнка) я прапаноўваў, дарэчы. Я яму сказаў, што мы сёння гуляем, прапанаваў яму застацца, але зразумець яго можна - хутка Новы год. Ён сказаў, што яму трэба быць дома ў Мінску, там шмат пытанняў, бягучых спраў. Перад Новым годам іх заўсёды вельмі шмат", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Пуцін таксама сказаў, што дамовіўся згуляць з Лукашэнкам у хакей у іншы раз, а таксама пакатацца на лыжах. Нагадаем, што кіраўнікі дзвюх краін ужо гулялі разам у хакей у адной камандзе - матч прайшоў у Сочы ў 2014 годзе.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што расійскі лідар мае намер сустрэць Новы год сярод родных і блізкіх.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі