https://bel.sputnik.by/20190109/Drug-etap-Dakara-KamAZ-naperadze-Vyazovch-peravyarnusya-perad-fnsham-1039492317.html
Другі этап "Дакара": КамАЗ наперадзе, Вязовіч перавярнуўся перад фінішам
Другі этап "Дакара": КамАЗ наперадзе, Вязовіч перавярнуўся перад фінішам
Sputnik Беларусь
Нягледзячы на аварыю лідара каманды, амаль усе беларускія экіпажы палепшылі свае пазіцыі ў агульным заліку грузавікоў. 09.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-09T10:53+0300
2019-01-09T10:53+0300
2019-01-09T09:25+0300
у свеце
спорт
навіны
галоўнае
сяргей вязовіч
сяргей вішнеўскі
эдуард нікалаеў
"маз-спортаўто"
"дакар"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103949/13/1039491308_0:81:1200:759_1920x0_80_0_0_a4fd2854ba1cf8837bd88a5653e9b92b.jpg
МІНСК, 9 сту - Sputnik. Няўдалым стаў другі этап ралі-рэйду "Дакар-2019" для срэбнага прызёра мінулагодняй гонкі Сяргея Вязовіча - незадоўга да фінішу на спецучастку яго МАЗ перавярнуўся, паведаміла прэс-служба "Чырвоных зуброў" у Facebook."За 200 метраў да фінішу на вялікай хуткасці экіпаж трапіў у пясчаную пастку і перавярнуўся", - гаворыцца ў паведамленні.Грузавік атрымаў пашкоджанні, але, паводле інфармацыі каманды, экіпаж цэлы. На дапамогу экіпажу Вязовіча, які трапіў у бяду, падаспеў сакаманднік - машына, якой кіруе Сяргей Вішнеўскі. Агульнымі намаганнямі каміён з бартавым нумарам 501 быў пастаўлены на колы і дабраўся да кантрольнай кропкі.Пераможцам другога этапа ў грузавым заліку зноў стаў Эдуард Нікалаеў з "КАМАЗ-МАЙСТАР", яго экіпаж і ўзначальвае залік грузавікоў. Другое месца ў генеральнай класіфікацыі - у галандца Жэрара Дэ Роя, трэцяе месца ў аргентынца Федэрыка Вілагры.Беларускія экіпажы займаюць месцы за межамі першай дзясяткі: Вішнеўскі трохі страціў (11), а Вязовіч (12) і Васілеўскі (13) палепшылі свае пазіцыі.У заліку пазадарожнікаў змяніўся лідар - ім стаў паўднёваафрыканец Жынэль Дэ Вільерс на Toyota, другі - галандзец Бернхард тэн Брынке, трэці - іспанец Нані Рома на MINI.У матацыклістаў залік па-ранейшаму ўзначальвае Хоан Борт, трэці радок утрымлівае Рыкі Брабец з ЗША, а вось чылійца Педра Куінтанілью, які заняў учора другое месца, аж на чацвёртае пацясніў леташні пераможца "Дакара", аўстрыец Маціяс Уокнер. У квадрацыклістаў у лідарах зноў два аргентынцы: Нікалас Кавігласіа і Густава Галего, на трэцяе месца вырваўся француз Аляксандры Жыру.Трэці этап ралі-рэйду стартуе ў сераду і пройдзе паміж гарадамі Сан Хуан дэ Марконі і Арэкіпа.
https://bel.sputnik.by/20181220/Pershy-kapotny-navnka-MAZ-SPORTata-vyekhala-z-zavadskkh-varota-1039247028.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103949/13/1039491308_0:43:1200:797_1920x0_80_0_0_69b759d8f00e4f298f15cb93e04fb81a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, спорт, навіны , галоўнае, сяргей вязовіч, сяргей вішнеўскі, эдуард нікалаеў, "маз-спортаўто", "дакар"
у свеце, спорт, навіны , галоўнае, сяргей вязовіч, сяргей вішнеўскі, эдуард нікалаеў, "маз-спортаўто", "дакар"
Другі этап "Дакара": КамАЗ наперадзе, Вязовіч перавярнуўся перад фінішам
Нягледзячы на аварыю лідара каманды, амаль усе беларускія экіпажы палепшылі свае пазіцыі ў агульным заліку грузавікоў.
МІНСК, 9 сту - Sputnik. Няўдалым стаў другі этап ралі-рэйду "Дакар-2019" для срэбнага прызёра мінулагодняй гонкі Сяргея Вязовіча - незадоўга да фінішу на спецучастку яго МАЗ перавярнуўся, паведаміла прэс-служба "Чырвоных зуброў" у
Facebook.
"За 200 метраў да фінішу на вялікай хуткасці экіпаж трапіў у пясчаную пастку і перавярнуўся", - гаворыцца ў паведамленні.
Грузавік атрымаў пашкоджанні, але, паводле інфармацыі каманды, экіпаж цэлы. На дапамогу экіпажу Вязовіча, які трапіў у бяду, падаспеў сакаманднік - машына, якой кіруе Сяргей Вішнеўскі. Агульнымі намаганнямі каміён з бартавым нумарам 501 быў пастаўлены на колы і дабраўся да кантрольнай кропкі.
Пераможцам другога этапа ў грузавым заліку зноў стаў Эдуард Нікалаеў з "КАМАЗ-МАЙСТАР", яго экіпаж і ўзначальвае залік грузавікоў. Другое месца ў генеральнай класіфікацыі - у галандца Жэрара Дэ Роя, трэцяе месца ў аргентынца Федэрыка Вілагры.
Беларускія экіпажы займаюць месцы за межамі першай дзясяткі: Вішнеўскі трохі страціў (11), а Вязовіч (12) і Васілеўскі (13) палепшылі свае пазіцыі.
У заліку пазадарожнікаў змяніўся лідар - ім стаў паўднёваафрыканец Жынэль Дэ Вільерс на Toyota, другі - галандзец Бернхард тэн Брынке, трэці - іспанец Нані Рома на MINI.
У матацыклістаў залік па-ранейшаму ўзначальвае Хоан Борт, трэці радок утрымлівае Рыкі Брабец з ЗША, а вось чылійца Педра Куінтанілью, які заняў учора другое месца, аж на чацвёртае пацясніў леташні пераможца "Дакара", аўстрыец Маціяс Уокнер. У квадрацыклістаў у лідарах зноў два аргентынцы: Нікалас Кавігласіа і Густава Галего, на трэцяе месца вырваўся француз Аляксандры Жыру.Трэці этап ралі-рэйду стартуе ў сераду і пройдзе паміж гарадамі Сан Хуан дэ Марконі і Арэкіпа.