https://bel.sputnik.by/20190109/Zazyatary-znyal-yak-MAZ-Vyazovcha-spatyknusya--perakulsya-1039500674.html
Заўзятары знялі, як МАЗ Вязовіча "спатыкнуўся" і перакуліўся
Заўзятары знялі, як МАЗ Вязовіча "спатыкнуўся" і перакуліўся
Sputnik Беларусь
Непрыемны інцыдэнт адбыўся з адным з экіпажаў каманды "МАЗ-СПОРТаўта" на ралі "Дакар-2019". Глядзіце кадры інцыдэнту, знятыя заўзятарамі. 09.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-09T16:29+0300
2019-01-09T16:29+0300
2019-01-09T15:02+0300
маз-спортаўта на дакары 2019
відэа
аўто
у свеце
дакар
перу
"маз-спортаўто"
сяргей вязовіч
сяргей вішнеўскі
эдуард нікалаеў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103950/01/1039500128_38:0:1573:868_1920x0_80_0_0_13c340458900088879d9a8cd8f49d665.jpg
Другі этап выйшаў скамечаным для лідара беларускай каманды Сяргея Вязовіча. Незадоўга да фінішу яго каміён пайшоў на абгон КамАЗа Айрата Мардзеева і на ўсёй хуткасці трапіў у пясчаную пастку. Машына падскочыла, стукнулася аб "прыступку" і лягла на бок.На шчасце, экіпажу пашанцавала - гоншчыкі не пацярпелі. На кадрах можна ўбачыць, як КамАЗаўцы, убачыўшы, што іх сапернікі перакуліліся, спынілі грузавік і падбеглі да застылага МАЗа, каб даведацца, ці патрэбна дапамога.Затым да машыны Вязовіча пад'ехалі сакаманднікі - экіпаж Аляксея Вішнеўскага. З іх дапамогай перавернуты МАЗ паставілі на колы, пасля чаго машына дабралася да фінішу."Памыліўся я, як пілот і, у выніку, хвілін 30 мы страцілі самі па сабе, што не вельмі добра пры такім узроўні канкурэнцыі, супрацьстаянні "Камазаў" і Iveco, калі ўсё ўжо едуць у поўную сілу", - распавёў пра сваю памылку Вязовіч.У выніку пасля другога этапа, нягледзячы на тое, што адбылося, у беларускіх пілотаў атрымалачя трохі палепшыць свае пазіцыі, страціў толькі экіпаж Вішнеўскага, з 9-а радка у заліку грузавікоў які апусціўся на 11-ы. Ён прайграе лідару, Эдуарду Нікалаеву, 41 хвіліну і 10 секунд. Услед за ім - на 12-м радку - экіпаж Вязовіча, МАЗ Аляксандра Васілеўскага - 13-й.У сераду стартуе трэці этап - паміж гарадамі Сан Хуан дэ Марконі і Арэкіпа. Яго працягласць - 796 кіламетраў, з іх 331 кіламетр спецучастка. Гоншчыкаў чакаюць выдмы і падступны "фэш-фэш" - пакрыты сухой скарынкай падступны пясок, небяспечны ў большасці сваёй для грузавікоў з-за іх вялікай масы.
https://bel.sputnik.by/20190109/Drug-etap-Dakara-KamAZ-naperadze-Vyazovch-peravyarnusya-perad-fnsham-1039492317.html
перу
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103950/01/1039500128_192:0:1573:868_1920x0_80_0_0_6554bc27d65a562bc0d1a4f12d1c4ac0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
маз-спортаўта на дакары 2019, аўто, у свеце, дакар, перу, "маз-спортаўто", сяргей вязовіч, сяргей вішнеўскі, эдуард нікалаеў
маз-спортаўта на дакары 2019, аўто, у свеце, дакар, перу, "маз-спортаўто", сяргей вязовіч, сяргей вішнеўскі, эдуард нікалаеў
Заўзятары знялі, як МАЗ Вязовіча "спатыкнуўся" і перакуліўся
Непрыемны інцыдэнт адбыўся з адным з экіпажаў каманды "МАЗ-СПОРТаўта" на ралі "Дакар-2019". Глядзіце кадры інцыдэнту, знятыя заўзятарамі.
Другі этап выйшаў скамечаным для лідара беларускай каманды Сяргея Вязовіча. Незадоўга да фінішу яго каміён пайшоў на абгон КамАЗа Айрата Мардзеева і на ўсёй хуткасці трапіў у пясчаную пастку. Машына падскочыла, стукнулася аб "прыступку" і лягла на бок.
На шчасце, экіпажу пашанцавала - гоншчыкі не пацярпелі. На кадрах можна ўбачыць, як КамАЗаўцы, убачыўшы, што іх сапернікі перакуліліся, спынілі грузавік і падбеглі да застылага МАЗа, каб даведацца, ці патрэбна дапамога.
Затым да машыны Вязовіча пад'ехалі сакаманднікі - экіпаж Аляксея Вішнеўскага. З іх дапамогай перавернуты МАЗ паставілі на колы, пасля чаго машына дабралася да фінішу.
"Памыліўся я, як пілот і, у выніку, хвілін 30 мы страцілі самі па сабе, што не вельмі добра пры такім узроўні канкурэнцыі, супрацьстаянні "Камазаў" і Iveco, калі ўсё ўжо едуць у поўную сілу", - распавёў пра сваю памылку Вязовіч.
У выніку пасля другога этапа, нягледзячы на тое, што адбылося, у беларускіх пілотаў атрымалачя трохі палепшыць свае пазіцыі, страціў толькі экіпаж Вішнеўскага, з 9-а радка у заліку грузавікоў які апусціўся на 11-ы. Ён прайграе лідару, Эдуарду Нікалаеву, 41 хвіліну і 10 секунд. Услед за ім - на 12-м радку - экіпаж Вязовіча, МАЗ Аляксандра Васілеўскага - 13-й.
У сераду стартуе трэці этап - паміж гарадамі Сан Хуан дэ Марконі і Арэкіпа. Яго працягласць - 796 кіламетраў, з іх 331 кіламетр спецучастка. Гоншчыкаў чакаюць выдмы і падступны "фэш-фэш" - пакрыты сухой скарынкай падступны пясок, небяспечны ў большасці сваёй для грузавікоў з-за іх вялікай масы.