Апрануў крыжык - і зноў поспех: Вязовіч злавіў "усмешку" ралі "Дакар"

© Photo : МАЗ-СПОРТавто Беларусы фінішавалі чацвёртымі на чарговым этапе "Дакара"
Беларусы фінішавалі чацвёртымі на чарговым этапе Дакара - Sputnik Беларусь
Падпісацца
МАЗы на чацвёртым этапе спрабавалі нагнаць упушчанае - аднак з дробнымі праблемамі сам каміён ўсё ж сутыкнуўся.

МІНСК, 11 сту - Sputnik. Беларускія экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" праехалі чацвёрты этап ралі-рэйду "Дакар" практычна без складанасцяў, паведамляе прэс-служба "Чырвоных зуброў".

Экіпаж кіраўніка каманды Сяргея Вязовіча праехаў спецучастак без здарэнняў, аднак яму ўсё ж такі прыйшлося зрабіць кароткі прыпынак каля грузавіка, які пілатуе Аляксей Вішнеўскі - у сакаманднікаў адкруцілася турбіна. Аднак даведаўшыся, што дапамога не патрэбна, 501-ы экіпаж працягнуў гонку і, як лічыць пілот, на гэты раз паспяхова.

Трэці этап ралі-рэйду Дакар-2019 - Sputnik Беларусь
Выцягвалі адзін аднаго: пяскі трэцяга этапу "Дакара" згулялі супраць усіх

"На пралогу нацерла рамянём крыжык на шыі, і я два дні яго не апранаў. Сёння апрануў - поспех з намі", - так апісаў свой лакальны поспех Вязовіч, адзначыўшы, што стартаваўшы з "хваста" ён за сем гадоў удзелу ў "Дакары" не зрабіў яшчэ столькі шмат абгонаў, як на гэты раз.

Аднак экіпажу Вязовіча трэба будзе адыгрываць яшчэ даволі шмат часу - нягледзячы на фініш на 4-м месцы, у агульным заліку грузавікоў ён знаходзіцца ззаду ўсіх сваіх сакаманднікаў і займае 17-ы радок, прайграючы лідару пяць з паловай гадзін. Экіпажы Вішнеўскага і Васілеўскага знаходзяцца на 10 і 11 пазіцыях.

А першыя тры месцы ў грузавым заліку - у гоншчыкаў "КАМАЗ-МАЙСТАР". Нязменны лідар пакуль - Эдуард Нікалаеў, другое і трэцяе месцы - у Андрэя Каргінава і Дзмітрыя Сотнікава. У пазадарожнікаў першае месца ўтрымлівае катарац Насэр Аль-Атыя (Toyota), на другім і трэцім радках - гоншчыкі на MINI, француз Стэфан Петерансэль і іспанец Нані Рома. У заліку матацыклаў на першае месца вырваўся амерыканец Рыкі Брабец, Другі - чыліец Пэдра Куінтанілья, трэці - аўстраліец Тобі Прайс. У квадрацыклістаў другі этап запар у лідарах тры аргентынцы - Кавігласіа, Ферыёлі і Галега.

Пяты этап "Дакара-2019" стартуе ў пятніцу і зноў прывядзе удзельнікаў у Арэкіпу праз маляўнічыя месцы ўздоўж акіянскага берага. Аднак палюбавацца на прыгажосці ў гоншчыкаў наўрад ці атрымаецца - маршрут этапу вельмі складаны і пракладзены як па ўчастках з дзюнамі і камяністым грунтам, так і па месцах, дзе знаходзіцца знакаміты "фэш-фэш". Агульная працягласць этапу - 714 кіламетраў з іх 517 прыпадаюць на спецучастак.

Стужка навiн
0