МІНСК, 14 сту – Sputnik. У БДУ абвешчаны прыём заявак на ўдзел у XVI Міжнародным фестывалі студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар-2019 БДУ", паведамілі Sputnik ва ўніверсітэце.
Прыём заявак ажыццяўляецца да 1 сакавіка ўключна. Запоўніць анкету, тэхнічную карту, пагадненне, а таксама даведацца аб правілах фестывалю і ўмовах удзелу можна на сайце фестывалю.
У гэтым годзе спектаклі гледачам пакажуць з 18 па 25 лістапада.
Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" праводзіцца штогод з 2004-га. Яго мэтай з'яўляецца аб'яднанне таленавітай і актыўнай моладзі з усяго свету. З моманта ўтварэння яго ўдзельнікамі сталі студэнцкія тэатральныя калектывы больш чым з 45 краін. "Тэатральны куфэрак" з'яўляецца адзіным у Беларусі Міжнародным фестывалем студэнцкіх тэатраў і адным з самых вядомых ва Усходняй Еўропе.
Мінулы, юбілейны сезон "Тэатральнага куфара сабраў больш за 250 артыстаў з 12 краін: Беларусі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Ізраіля, Ірана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Узбекістана, Харватыі.