Капрызы прыроды: першая навальніца 2019 года зафіксавана ў Беларусі

Падпісацца
Паводле дадзеных, атрыманых са спадарожніка, разрады маланак былі зафіксаваныя непадалёк ад Пінска.

МІНСК, 15 сту - Sputnik. Першая ў новым годзе навальніца зафіксавана ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі, сведчаць дадзеныя Еўрапейскай арганізацыі спадарожнікавай метэаралогіі.

​Нягледзячы на тое, што зіма ў самым разгары, і да пачатку сезона навальніц застаецца мінімум 2-3 месяцы, прырода вырашыла здзівіць беларусаў першай навальніцай 2019 года. Згодна з інфармацыяй, атрыманай са спадарожніка, разрады маланак былі зафіксаваныя непадалёк ад Пінска.

Цікава, што яшчэ ўчора еўрапейскае агенцтва па прагназаванні штармоў папярэджвала, што 15 студзеня ў Беларусі магчымая навальніца.

​У апошні час нехарактэрныя для той ці іншай пары года прыродныя з'явы адбываюцца ў Беларусі. Так у лістападзе жыхар Магілёва знайшоў жывога хрушча. Яго фота хутка стала папулярным у сеціве. У студзені 2019 года магілёўцы заўважылі, што на адным з дрэў распусцілася маладая лістота. Людзі назвалі гэта цудам, а біёлагі палічылі, што адной з прычын гэтай прыроднай з'явы можа стаць парушэнне вегетацыі ў дрэў з-за перыядычных пацяплення.

Стужка навiн
0