Лукашэнка: праграмы ВНУ і школ трэба рэанімаваць

© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанкСтудэнты на занятках
Студэнты на занятках - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На думку кіраўніка дзяржавы, у магістратуру павінны ісці толькі тыя людзі, якія будуць займацца навукай і выкладаннем, а ўсіх "кагалам" туды пасылаць не трэба.

МІНСК, 15 сту - Sputnik. Навучальныя праграмы школ і вышэйшых навучальных устаноў неабходна прывесці ў нармальны выгляд, аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас ўзгаднення назначэння Міхаіла Лусцянкова рэктарам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў аўторак.

Расійскія студэнты пра Беларусь: мы не адчуваем сябе іншаземцамі ў вас - Sputnik Беларусь
Радыё
Расійскія студэнты пра Беларусь: мы не адчуваем сябе іншаземцамі ў вас

"Для школ і ВНУ праграмы трэба рэанімаваць і прывесці ў нармальны выгляд. У нас часам ужо ў восьмым-дзявятым класе вывучаюць тое, што мы раней вывучалі ў ВНУ. Няўжо так жыццё паскорылася? Няўжо ўсіх іх матэматыкамі рыхтуем? Таму трэба вельмі сур'ёзна заняцца адукацыяй. Калі міністр гэтага не зразумеў, значыць, ён не міністр", - прыводзіць словы беларускага лідара БелТА.

Лукашэнка пацікавіўся ў прыватнасці адрозненнямі ў падрыхтоўцы бакалаўраў і магістрантаў у Беларусі і Расіі. Як адзначыў Міхаіл Лусцянкоў, сістэма ў Беларусі больш аптымальная: магістратура разглядаецца як падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Кіраўнік дзяржавы адобрыў гэты падыход.

"У магістратуру павінны ісці пераважна людзі, якія будуць займацца навукай і выкладаннем. Усіх туды кагалам пасылаць не трэба", - сказаў Лукашэнка і дадаў, што часам маладыя людзі ідуць у магістратуру без бачных прычын, а ў выніку проста губляюць час.

"Там (у магістратуры) павінна быць адмысловая праграма. І гэта таксама трэба праверыць: якія праграмы ў магістратуры. У некаторых ВНУ (я ўжо атрымаў інфармацыю і займаюся гэтым) нейкая шліфоўка старой праграмы, якую яны прайшлі ў ВНУ. Гэта значыць цэлы год ідзе паўтор таго, што яны ўжо вывучылі", - абурыўся кіраўнік дзяржавы.

Беларускі лідар падкрэсліў: праграма ў кожнай ВНУ павінна быць асаблівай - нацэленай на падрыхтоўку прафесіянала высокай кваліфікацыі.

Стужка навiн
0